Міжнародная даследчая група выявіла ў адной з пячор у Цюрынгіі

на ўсходзе Нямеччыны чалавечыя закамянеласці ўзростам каля 45 000 гадоў. Пры бліжэйшым разглядзе гэтыя косткі аказаліся астанкамі першых у Еўропе Homo sapiens, піша Bild. 

Некалькі костак, з якіх удалося вылучыць ДНК, знайшлі ў пячоры Ільзенхёле. Акрамя гэтага, даследнікі таксама выявілі каменныя прылады ў форме лёзаў, некаторыя з іх былі апрацаваныя з абодвух бакоў.

Прыкладна 45 тысяч гадоў таму, у той перыяд, калі жылі знойдзеныя людзі, Homo sapiens якраз выцяснялі неандэртальцаў, якія засялялі Еўропу.

Паводле меркавання даследнікаў, іх адкрыццё даказвае, што Homo sapiens дасягнуў паўночна-заходняй Еўропы за некалькі тысяч гадоў да вымірання неандэртальцаў.

«Гэтае месца дало сведчанні першай экспансіі Homo sapiens у паўночныя шыроты Еўропы. Цяпер ужо дакладна вядома, што каменныя прылады, якія, як лічылася, былі выраблены неандэртальцамі, насамрэч выраблены сучаснымі людзьмі. Гэта фундаментальна мяняе нашы ўяўленні аб пераходным перыядзе», — сказаў былы дырэктар Інстытута эвалюцыйнай антрапалогіі Макса Планка ў Лейпцыгу Жан-Жак Юблін.

Падчас раскопак даследнікі натыкнуліся на тысячы дробных фрагментаў костак. Яны таксама выявілі, што старажытныя людзі выкарыстоўвалі пячору толькі на працягу кароткіх перыядаў часу і елі мяса аленяў, шарсцістых насарогаў і коней.

Чытайце таксама:

Ад каго ў еўрапейцаў белая скура, высокі рост, схільнасць да дыябету і рассеянага склерозу

Вялізныя могілкі каменнага веку каля палярнага круга здзівілі археолагаў

Звычку рана ўставаць людзям перадалі неандэртальцы — вучоныя

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0