Канал, у якім змяшчаюцца паведамленні з пагрозамі скулшутынгу, называецца «Гродна Гульня».
Скрыншот з канал «Гродна Гульня»
Як мы распавядалі раней, гэта даволі папулярны цяпер спосаб адпомсціць тым, з кім ты пасварыўся ў інтэрнэце, і называецца ён «сватынг». Каштуе такая «паслуга» ад пары даляраў да пары дзясяткаў, у залежнасці ад складанасці і прафесійнасці выканання.
Ідэя такая: ствараецца канал, дзе змяшчаюцца трывожныя паведамленні любога зместу (апошнім часам — пра расстрэлы ў школах). Пасля спасылкі на канал масава рассылаюцца па чатах горада. У апошнім допісе канала пакідаюць тэлефон ды іншыя звесткі ахвяры з тэкстам накшталт: «Так, гэта я, званіце».
Звычайна гэтым займаюцца школьнікі, школьнікі ж становяцца ахвярай сватынгу.
Хлопца, на якога такім чынам хочуць выклікаць сілавікоў, клічуць Мікіта, і ён з Гомеля. Незразумела, чаму аўтары вырашылі змяніць горад – імаверна, яны знаходзяцца не ў Беларусі.
Відавочна, што аніякай рэальнай небяспекі для беларусаў у гэтым няма.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Чытайце таксама:
У Салігорску рыхтуюць забойствы дзяцей? Не. Вось што адбылося і чаму панікаваць не варта