Фота: pymnts.com

Фота: pymnts.com

Фінансавая платформа Currencycloud, якая належыць міжнароднай аплатнай сістэме Visa, абмежавала пераводы грошай у Беларусь.

Дагэтуль Currencycloud давала банкам і фінтэхкампаніям паслугі па абмене валюты для трансгранічных плацяжоў, піша Office Life.

Аднак у сувязі з абноўленай «палітыкай барацьбы з адмываннем грошай і патрабаваннямі праверкі санкцый» кампанія адмовілася атрымліваць і пераводзіць сродкі з некаторых краін.

Яна тлумачыць, што «вельмі сур'ёзна ставіцца да сваіх абавязкаў» і, у адпаведнасці са сваёй палітыкай, вымушаная адмовіцца ад пераводаў у Беларусь.

У спіс краін, для якіх таксама сталі немагчымыя аперацыі на платформе, уключаныя: КНДР, Расія, Куба, Іран, Лівія, Судан, Паўднёвы Судан, Сірыя, Венесуэла і Казахстан. У ім таксама пазначаныя акупаваныя Крым, Данецкая, Херсонская, Луганская і Запарожская вобласці.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1