Дарэчы, змяніўся не толькі знешні выгляд офісных работнікаў, але і дызайн самога цэнтра банкаўскіх паслуг: сцены размешчанага па вуліцы Савецкай аддзялення ўпрыгожваюць этнароспісы. У адной зале «пасяліўся» сімвал ураджайнасці Ярыла, у другой — дачка Сонца Зара, піша «Лідская газета».

— Мы вельмі радыя таму, што наша аддзяленне набыло нацыянальны каларыт і стала другім такім аддзяленнем у Гродзенскай вобласці. Унікальны этнапраект, прымеркаваны да 100-годдзя «Беларусбанка», адлюстроўвае непарыўную сувязь гісторыі краіны і фінансавай установы. Мастацкі роспіс не толькі зрабіў эксклюзіўным офіснае памяшканне, але і ўпрыгожыў наш цудоўны горад. Пераўтварэнні прыйшліся даспадобы і нашым кліентам, якія па заслугах ацанілі нацыянальны каларыт і дзякуюць за стварэнне незвычайнай атмасферы ў этнічным стылі, — адзначае Таццяна Сухоцкая, намеснік дырэктара гэтага аддзялення.

Аналагічныя этнанавацыі прыжыліся не толькі ў лідскім, але і ў некаторых іншых падраздзяленнях банка. У кожным горадзе ў аснову мастацкага роспісу пакладзены свой тэматычны сюжэт, які адлюстроўвае асаблівасці канкрэтнага рэгіёна, яго гісторыю.

У Гродне сцены банкаўскага офіса ўпрыгожвае ансамбль вядомых архітэктурных збудаванняў — старая плошча з Кафедральным касцёлам; таксама ў аддзяленні намаляваны самы старажытны з захаваных і дзейных у Еўропе гадзіннікавы механізм.

Кліентаў аднаго з брэсцкіх цэнтраў банкаўскіх паслуг радуе роспіс з ліхтаршчыкам, які запальвае святло на галоўнай пешаходнай вуліцы абласнога цэнтра.

У горадзе, які натхняе на творчасць мастакоў і музыкаў, — Віцебску — на сценах выкананыя ў «акварэльнай» стылістыцы старыя вуліцы горада.

У Магілёве — выявы святкавання Купалля, ну а ў Мінску — архітэктурны комплекс на Прывакзальнай плошчы: знакамітыя 11-павярховыя вежы, якія сустракаюць усіх, хто прыбывае ў сталіцу.

Этнапраект стартаваў у 2022-м годзе, юбілейным для «Беларусбанка». Тады адна з галоўных фінансавых устаноў краіны падарыла гарадам Беларусі серыю яскравых муралаў, напоўненых легендамі і міфамі. У Лідзе такі роспіс упрыгожыў фасад жылой пяціпавярхоўкі па вуліцы Ленінскай, 17.

Чытайце таксама:

У якіх рэстаранах адпачывалі мінчукі ў 1980-х — шмат настальгічных ФОТА

Booking перастаў прымаць аплату беларускіх банкаў? І так, і не

Беларусбанк пачаў выдаваць крэдыты на айчынныя тавары пад 4%

Клас
20
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1