«Хамерман Знищує Віруси» быў заснаваны ў Сумах у 1996 годзе. Гурт вызначае сябе па-за жанрамі і здаровым глуздам. Тэксты іх песень даволі абсурдныя, а паводзіны на сцэне прыходзяцца да спадобы далёка не ўсім. Але гурт мае статус культавага і пасля пачатку вайны канцэртамі збірае грошы на УСУ.

Пасля канцэрту на Драгабраце ў сеціве сталі распаўсюджвацца відэа выступлення з негатыўнымі каментарамі, піша «Громадське».

27 студзеня міністарка па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны Ірына Верашчук напісала пра «нейкія голыя вечарынкі на Закарпацці»:

«Такія рэчы трэба ўжо неяк прыпыняць. Не веру, што кіраўнікі ўстаноў не маюць іншых спосабаў зарабляць, акрамя як дазваляць праводзіць сумнеўна-правакацыйныя мерапрыемствы. Не веру, што мясцовая ўлада нічога не можа зрабіць, каб такога не адбывалася», — напісала Верашчук.

Міністарка дадала, што пэўныя рэчы нельга рабіць падчас вайны. 

«Проста нельга і ўсё. Тут я не пра закон, а пра нейкую чалавечую салідарнасць. Не павінна быць так, што ў межах аднага соцыуму адны ходзяць на штурмы, а іншя танцуююць голымі. Дык яшчэ і хваляцца ў сацсетках, хто круцей маральна апускаецца», — лічыць Верашчук. 

Удзельнік гурта «Хамерман Знищує Віруси» Альберт Цукрэнка ў адказ заявіў, што «чыноўнік павінен кіравацца толькі заканадаўчай базай». І дадаў, што «калі нешта не забаронена, то дазволена».

«Слова чыноўніка ў СМІ значыць больш, таму трэба быць асцярожным у артыкуляцыі свайго меркавання ў цэлым. Тэндэнцыя расстаўляць культурныя з’явы паводле крытэра магчымага падчас вайны небяспечная», — адзначыў ён.

На думку артыста, той факт, што перформанс назвалі «голай вечарынкай», сведчыць пра тое, наколькі «нашы людзі глыбока ўцягнутыя ў медыйнае поле Расіі», намякнуўшы на гучны расійскі кейс, вынікам якога сталі арышты і адмена шматлікіх выканаўцаў.

Да хейту гурта Цукрэнка ставіцца спакойна. Кажа, што такое было не раз і будзе яшчэ.

Клас
8
Панылы сорам
11
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4