Згодна з дэкларацыяй за 2021 год, даходы прэзідэнта Украіны і яго сямейнікаў складалі 10 824 507 грыўняў (каля $396 тысяч). Палову гэтай сумы склаў даход ад продажу аблігацый унутраных дзяржаўных пазык — 5 359 600 грыўняў (~$197 тысяч). Астатнія катэгорыі — зарплаты, працэнты банка і здача нерухомасці ў арэнду.

У 2021 годзе даход Зяленскіх зменшыўся ў параўненні з 2020 годам. Тады яны зарабілі 11 922 320 грыўняў (~$434 тысячы).

Згодна з дэкларацыяй 2022 года, даходы кіраўніка Украіны і яго сямейнікаў складалі 3 692 683 грыўні (~$100 тысяч у пераліку на сярэдні курс даляра ў 2022 годзе). Даходы істотна зменшыліся з-за часовага спынення дамоў арэнды пасля расійскага ўварвання. 

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2