Медаль беларусцы, якая неаднаразова ездзіла на акупаваныя тэрыторыі Украіны, выпісалі яшчэ ў снежні, але да Мінску ён дабраўся толькі цяпер.

Лебедзева апублікавала сэлфі са сваім трэнерам па MMA Антонам Рыбчонкам. Ён таксама падтрымлівае вайну, перыядычна ездзіць на Данбас і возіць туды грузы ад Аляксея Талая. 

Рыбчонак таксама атрымаў такі медаль. Ён апублікаваў агульнае фота, на які бачныя пяць чалавек з медалямі і яшчэ двое. Твары незамазаныя толькі ў трэнера, Лебедзевай і яшчэ аднаго мужчыны. 

Рыбчонак падпісаў фота фразай «узнагародзілі шакаладным медалём». І жарт аказаўся недалёкім ад праўды. Бо медаль «за садзейнічанне СВА» — недзяржаўны і прысуджаецца рознымі грамадскімі аб'яднаннямі.

Каб атрымаць бірульку, можна напісаць ліст з хадайніцтвам ад якога-небудзь вайсковага падраздзялення. Або пералічыць грошы на рахунак аб'яднання. 

На сайце вытворцы медаль каштуе 520 расійскіх рублёў — гэта крыху менш за 6 даляраў. Крыху даражэй бірулька каштуе ў розных інтэрнэт-крамах.

Біяграфію Ксеніі Лебедзевай можна даведацца ў сюжэце «Нашай Нівы»:

Клас
0
Панылы сорам
19
Ха-ха
32
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4