АМКАДОР Amkodor Амкодор

Холдынг «Амкадор». Скрын відэа osbbelpol / YouTube

У разгалінаванай структуры «Амкадора» існуе ўнітарнае прадпрыемства «Завод СВТ». Яно займаецца вытворчасцю асцыёграфаў, вальтметраў, чыстамераў, генератараў, шумамераў. Разам з гэтым прадпрыемства мае схаваную вытворчасць у інтарэсах ваенна-прамысловага комплексу Беларусі. Яе ніхто не афішуе, бо можа быць непрыемная рэакцыя.

АМКАДОР Amkodor Амкодор

Ліст на імя Лукашэнкі за подпісам старшыні савета дырэктароў холдынга «Амкадор» Аляксандра Шакуціна. Скрын відэа osbbelpol / YouTube

У распараджэнні Белпола аказаўся ліст, накіраваны 30 лістапада 2021 года на імя Лукашэнкі за подпісам Аляксандра Шакуціна. З яго вынікае, што на заводзе СВТ сумесна з упраўленнем ракетных войскаў і артылерыі Генштаба Узброеных сіл Беларусі праводзяцца вопытна-канструктарскія работы па стварэнні артылерыйскага радыёлакацыйнага комплексу (АРК) разведкі і абслугоўвання стральбы (шыфр «Вартавы»)». Гэты комплекс дазваляе вызначыць каардынаты варожых батарэй і карэктаваць стральбу сваіх ваенных фармаванняў.

АМКАДОР Amkodor Амкодор

Ліст на імя Лукашэнкі за подпісам старшыні савета дырэктароў холдынга «Амкадор» Шакуціна. Скрын відэа osbbelpol / YouTube

Як сцвярджаецца ў лісце, АРК «з'яўляецца шматмэтавым і не мае аналагаў у свеце». Па задумцы распрацоўшчыкаў, па сваіх параметрах ён будзе адпавядаць сусветным аналагам, будзе здольны абслугоўваць запуск ракетных сістэм залпавага агню (РСЗА) на адлегласць 32 км, артылерыі — на 23 км, мінамётаў — на 20 км.

Такія характарыстыкі дазволяць размяшчаць АРК на аддаленасці ад лініі судакранання. У параўнанні з найлепшымі імпартнымі ўзорамі комплекс, як адзначаецца ў лісце, будзе мець больш высокія характарыстыкі выяўлення і будзе запатрабаваны ў Міністэрстве абароны Расіі.

Акрамя гэтага, як вынікае з дакумента, на прадпрыемстве праводзіцца работа па стварэнні беспілотнага квадракоптара (шыфр «Свіслач»), які дазваляе ліквідаваць як варожыя беспілотнікі, так і наземныя цэлі. Ён можа выступаць як у ролі беспілотніка-камікадзе, так і ў ролі беспілотніка-знішчальніка. Пры гэтым, як адзначаецца ў лісце, распрацоўка беспілотніка-знішчальніка павінна была скончыцца ад 31 жніўня 2023 года.

Да плюсаў беспілотніка «Свіслач» распрацоўшчыкі адносяць высокую хуткасць, здольнасць знішчаць як наземныя, так і паветраныя абʼекты, распазнаванне абʼекта для паражэння з дапамогай аптычнай сістэмы рознага ўзроўню складанасці. Наяўнасць інфачырвонай аптычнай сістэмы дазволіць такому беспілотніку працаваць ноччу, у аблоках і ў тумане. Сцвярджаецца, што ў новай распрацоўкі высокая ўстойлівасць да перашкод з боку праціўніка.

Аляксандр Лукашэнка і Аляксандр Шакуцін

Аляксандр Лукашэнка і Аляксандр Шакуцін

Завод СВТ мае намер распрацаваць наземны пункт кіравання беспілотнікамі, які дазволіць дыстанцыйна кіраваць некалькімі беспілотнікамі і весці працяглае дзяжурства некалькімі разлікамі. Пры гэтым пункт кіравання можа быць завязаны ў сістэму кіравання зброяй і агнём. Плануецца забяспечыць яго спалучэнне з артылерыйскімі радыёлакацыйнымі комплексамі разведкі «Вартавы».

Таксама павінна быць дасягнута поўная лакалізацыя вытворчасці на плошчах холдынга «Амкадор». Кошт такога беспілотніка не павінен перавысіць $50 тысяч за адзінку. Але ўсё будзе залежыць ад кошту оптавалаконнай сістэмы.

Распрацоўкі холдынга знаходзяцца пад пастаянным кантролем Генштаба.

Чытайце яшчэ:

«Амкадор» дамовіўся пра супрацоўніцтва з «ДНР»

Шакуцін прасіў ЕС зняць з яго санкцыі. Не пашанцавала

Холдынг Аляксандра Шакуціна ідзе да банкруцтва

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
12
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
39