Мікалай Аксаміт, 2016 год

 Мікалай Аксаміт, 2016 год

Мікалай Аксаміт скончыў менскі тэатральна-мастацкі інстытут, быў мастаком-афарміцелем. У 1990 годзе ён быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання ад Ваўкавыскай гарадской выбарчай акругі № 248. 

У 1990 годзе ўдзельнічаў у распрацоўцы Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, галасаваў за абвяшчэнне незалежнасці Беларусі 25 жніўня 1991 г. Быў сябрам Камісіі Вярхоўнага Савета па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны.

11-12 красавіка 1995 года ўдзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазіцыі БНФ супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндуму аб скасаванні беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, скасаванні статусу дзяржаўных сімвалаў бел-чырвона-белага сцяга і гербу «Пагоня», інтэграцыі з Расеяй і праве прэзідэнта распускаць парламент. Быў жорстка збіты падраздзяленнямі КДБ і МУС.

Працаваў у праваабарончым цэнтры «Аслона».

У 2004 годзе быў даверанай асобай Мікалая Аўтуховіча на выбарах у палату прадстаўнікоў. Пасля выбараў два тыдні трымаў галадоўку ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання.

У 2018 годзе быў узнагароджаны медалём Рады БНР да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Чытайце таксама:

Памёр Яраслаў Ліневіч

Памёр Кастусь Верабей

Памерла 95-гадовая Марыя Бялевіч, дзяячка паваеннага незалежніцкага падполля

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
49
Абуральна
3