Алесь Бяляцкі і Анна Адамяк

Алесь Бяляцкі і Анна Адамяк

Паведамляецца, што генеральны пракурор зрабіў першы крок да аднаўлення на пасадах пракурораў былой Генеральнай пракуратуры, якія ў 2016 годзе былі пераведзеныя папярэдняй уладай на ніжэйшыя пасады.

У Генеральную пракуратуру прызначылі сярод іншых пракурорку рэгіянальнай пракуратуры ў Варшаве Ганну Адамяк і пракурора рэгіянальнай пракуратуры ў Лодзі Кшыштафа Каршніцкага. Іх імёны прагучалі 13 гадоў таму ў сувязі са скандалам, калі даныя, выдадзеныя польскай пракуратурай рэжыму Лукашэнкі, каштавалі свабоды Алесю Бяляцкаму.

Польская пракуратура ў чэрвені 2011 года перадала беларускаму рэжыму даныя аб польскім рахунку Бяляцкага.

Менавіта пракурорка Ганна Адамяк тады разгледзела заяву беларускага боку і, нягледзячы на ​​адмоўнае заключэнне пракуратуры ў Варшаве, накіравала яе да рэалізацыі. Адамяк пры гэтым праігнаравала рэкамендацыю тагачаснага генеральнага пракурора Анджэя Сэрэмета, паводле якой да заявак з Беларусі трэба ставіцца асабліва асцярожна, бо яны могуць стаць пасткай для мясцовых апазіцыянераў.

Тады Сэрэмет прыняў рашэнне прыцягнуць Адамяк да дысцыплінарнай адказнасці і перавесці яе ў іншае ведамства. Таксама той скандал прывёў і да адстаўкі кіраўніка Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва ў Генеральнай пракуратуры Кшыштафа Каршніцкага.

Алесь Бяляцкі тады быў асуджаны да 4,5 года пазбаўлення волі нібыта за нявыплату падаткаў, а ў 2014 годзе выйшаў на волю па амністыі. З 2021 года ён зноў за кратамі, а ў 2022-м стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру разам з расійскай арганізацыяй па расследаванні сталінскіх злачынстваў «Мемарыял» і Украінскім цэнтрам грамадзянскіх свабод.

Чытайце таксама:

Леанід Судаленка: Што мы будзем рабіць, калі аднойчы раніцай даведаемся, што нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі памёр у турме?

Пад'ём а 5-й раніцы, шмон, прамзона, зноў шмон. Адзін дзень з жыцця зняволенага нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага

«Беларусь — не Расія, і Лукашэнка — не Беларусь». Прамова жонкі Алеся Бяляцкага Наталлі Пінчук на Нобелеўскай канферэнцыі міру — 2023

Клас
7
Панылы сорам
8
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
58