Фота: Еўрарадыё

Фота: Еўрарадыё

У анкеце 37 пытанняў, і сярод іх такія, якія патрабуюць расказаць начальству пра сваякоў і неслужбовыя кантакты ў іншых краінах, за выключэннем Расіі. Інфармацыйны ліст, да якога прыкладзеная анкета, падпісаў першы прарэктар БДУ Дзмітрый Курловіч.

«Даводжу да вашага ведама, што супрацоўнікі комплексу БДУ, якія часова выязджаюць з 01.01.2024 г. і ў далейшым за межы Рэспублікі Беларусь ва ўсе краіны свету, акрамя Расійскай Федэрацыі, у службовую камандзіроўку ці ў пытаннях, не звязаных са службовай ці вытворчай дзейнасцю, у межах працоўных ці сацыяльных адпачынкаў абавязаныя запоўніць прапанаваную анкету цягам 5 працоўных дзён з моманту вяртання з камандзіроўкі ці пасля выхаду з сацыяльнага ці працоўнага адпачынку», — гаворыцца ў гэтым лісце.

Запоўненыя анкеты належыць перадаваць кіраўніку структурнага падраздзялення, які мусіць адправіць іх у прыёмную першага прарэктара БДУ.

Сярод пытанняў анкеты наступныя.

  • Ці маеце вы ці мелі раней грамадзянства замежнай дзяржавы, дакументы, якія ёсць падставаю для атрымання прывілеяў замежных дзяржаў (карта паляка, «зялёная карта» ды іншыя)?
  • Сваяцкія сувязі за мяжой (імя, імя па бацьку, прозвішча, ступень сваяцтва, месца пражывання, з якога часу, месца працы ці навучання).
  • Неслужбовыя кантакты з асобамі з ліку грамадзян, якія стала жывуць за мяжой, акрамя пазначаных у п. 4 анкеты (імя, імя па бацьку, прозвішча, месца пражывання, месца працы, навучання, кантактныя звесткі, форма камунікацыі: сустрэчы, ліставанне, тэлефонныя размовы і г. д.).
  • Ці былі ў вашым атачэнні іншаземцы, якія праяўлялі надзвычайную цікавасць да Рэспублікі Беларусь?

Гэтая навіна цалкам укладаецца ў агульную логіку развіцця падзей у Беларусі. Так, з 17 лістапада 2023 года чыноўнікі і дзяржаўныя службоўцы, каб выехаць за межы краіны, мусяць прасіць дазвол. Каб яго атрымаць, трэба за 10 дзён да паездкі падаваць заяву. У ёй чыноўнік мусіць пазначаць краіну наведання і краіны транзіту, мэту паездкі і канчатковы адрас.

Чытайце таксама:

Беларусь і Расія стварылі камісію для «абароны гістарычнай праўды»

«Па асабістым указанні не ўзялі на працу». Чым займаюцца ў беларускіх ВНУ прарэктары па бяспецы і пры чым тут КДБ

«Адукацыя церпіць сапраўдны крах і банкруцтва». Перад выбарамі ў БДУ ідзе новая хваля рэпрэсій супраць выкладчыкаў

Клас
3
Панылы сорам
15
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
9