Svetlana Tsikhanovskaya and Anatol Lyabedzka Святлана Ціханоўская І Анатоль Лябедзька с

Святлана Ціханоўская і Анатоль Лябедзька. Калаж.

Падчас інтэрвʼю Андрэя Стрыжака папрасілі назваць трох чалавек, якія для яго за апошнія гады адкрыліся з пазітыўнага боку.

У першую чаргу ён назваў Святлану Ціханоўскую і параўнаў яе лёс з гісторыяй Папялушкі:

«Гэта абсалютная драматургія. Гэта гісторыя пра Папялушку, андэрдога, які ў новую сферу для сябе трапіў і там не патануў, здолеў знайсці ў сабе сілы, перабудавацца, стаць той, кім яна сёння ёсць».

Па словах Стрыжака, цяпер ён бачыць Ціханоўскую як чалавека, які знаходзіцца на сваім месцы, палітыка міжнароднага ўзроўню, які ўмее размаўляць на роўных з людзьмі, якія кіруюць заходнімі дзяржавамі і пры гэтым застаецца адэкватным чалавекам у асабістай камунікацыі.

Другім чалавекам, які адкрыўся для Стрыжака з пазітыўнага боку, стаў Анатоль Лябедзька. Мужчына адзначыў, што ў яго змянілася стаўленне да гэтага палітыка:

«Раней для мяне гэта быў чалавек партыйны, дастаткова дзіўнаваты часам у публічнай камунікацыі. Але цяпер я проста разумею, што ён быў адзін з першых публічных палітыкаў, калі яшчэ ніхто не пісаў у фэйсбуку. Я проста пабачыў яго ў гэтай сітуацыі з іншага боку — ён значна больш жывы чалавек, чым можа падавацца, не пабіты гэтымі меднымі трубамі».

Акрамя канкрэтных людзей, Стрыжак адзначыў людзей, якія прыйшлі ў дэмакратычны рух са сферы бізнэсу, шоу-бізнэсу, кіно. Па яго словах, гэты зборны персанаж здзівіў яго не менш за Ціханоўскую:

«У людзей было ўсё, яны маглі займацца сваёй справай, але ў 2020 годзе нешта шчоўкнула і яны рашылі, што трэба нешта змяняць. Яны паставілі на кон усё — не магу сказаць, што яны прайгралі. Яны атрымалі досвед, які не мелі б ніколі. Ясна, што траўматычны, але, як і любы крызіс, гэта пункт магчымасцяў. Як ты гэтым скарыстаўся — гэта ўжо іншае».

Чытайце яшчэ:

«Цапкала — гэта трагедыя. А адлігі не чакайце». Стрыжак — пра палітыкаў і логіку рэпрэсій, свой заробак, памылкі і гонар

Лябедзька — пра Шэймана, Качанаву, ворагаў па апазіцыі і тое, хто возьме ўладу Лукашэнкі

«П'янкое віно «жаданае за рэальнае» прыводзіць да цяжкога і працяглага пахмелля» — Стрыжак пра перспектывы вызвалення палітвязняў

Клас
10
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1