Перадусім звяртае на сябе ўвагу яго паходжанне — маці была беларускай, а бацька чачэнцам. Валерый Хаджаеў працаваў галоўным доктарам Лепельскай раённай бальніцы.

«Ён быў вельмі жорсткім, бескампрамісным, такі валявы шаленец. Вельмі своеасаблівы ў камунікацыі. У медыкаў ёсць розныя тыпы, але псіхіятр — гэта заўсёды асаблівая каста. Як кажуць, ад чаго доктар лечыць, на тое і хварэе, — расказвае «Нашай Ніве» медык, які працаваў у той час у раёне. — Хаджаеў неяк зарубіўся з мясцовым АБЭЗам. У той жа час ён ужо здаваўся дастаткова цікавым людзям, якія прымалі кадравыя рашэнні, і яго ўзялі на павышэнне ў Віцебск, таму ён выйшаў без стратаў з вайны з АБЭЗам.

Па стане на 2010 год Хаджаеў-старэйшы ўжо перабраўся ў Мінск на пасаду намесніка міністра здароўя. Тады, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, і здарыўся кульмінацыйны момант яго біяграфіі.

«[Тагачаснага міністра] Васіля Жарко цікавілі толькі грошы, а сам ён быў ні рыба ні мяса. І вось плошча-2010, у Бальніцу хуткай дапамогі прывозяць ушчэнт збітага кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Тэлефануюць у міністэрства: што рабіць?

Жарко проста не можа прыняць рашэнне, а Хаджаеў забраў трубку і сказаў, што рабіць. Медыцына павяла сябе так, як патрэбна ўладзе — замкнулі яго пабітага ў палаце, нагаварылі абы чаго.

Чакалася, што гэты ўчынак заўважаць і нарэшце паставяць яго міністрам. Ён ужо загаварыў іншым голасам з людзьмі», — расказвае медык Бальніцы хуткай дапамогі, які ў той час займаў адміністратыўную пасаду.

Збіты Уладзімір Някляеў. Паплечнікі давезлі яго да бальніцы. А там некалькі невядомых чалавек абгарнулі палітыка коўдрай і па падлозе вывалаклі з палаты ў невядомым кірунку.

Збіты Уладзімір Някляеў. Паплечнікі давезлі яго да бальніцы. А там некалькі невядомых чалавек абгарнулі палітыка коўдрай і па падлозе вывалаклі з палаты ў невядомым кірунку.

Але планы Валерыя Хаджаева так і не рэалізаваліся. Так супала, што ў яго выявілі анкалагічнае захворванне. Рак перашкодзіў — Жарко пакінулі пры пасадзе, Хаджаеў псіхануў і з’ехаў у Расію.

@nashanivanews Зяць былога віцэ-прэм'ера Жарко валодае крыптабіржай у Беларусі #беларускаямова #пабеларуску #беларусьновости #белорусы #беларускітыкток ♬ Paris - Else

Там папрацаваў галоўным доктарам у бальніцы, атрымаў дзяржаўныя ўзнагароды Расіі і ўрэшце заняўся фармакалогіяй. Цяпер Хаджаеў лічыцца дырэктарам «Пскоў Фарма» і валодае 30% прадпрыемства. У 2022 годзе кампанія паказала $40 тысяч чыстых стратаў.

Чытайце таксама:

Што вядома пра новага міністра аховы здароўя Аляксандра Хаджаева?

Новы міністр здароўя Хаджаеў — патолагаанатам па першай спецыяльнасці

Як збівалі Някляева: фота і відэа

Клас
6
Панылы сорам
10
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
72