Прадукты з тыянепцінам паляпшаюць настрой і ўважлівасць, але ў вялікіх дозах крайне небяспечныя. Фота fda.gov

Прадукты з тыянепцінам паляпшаюць настрой і ўважлівасць, але ў вялікіх дозах крайне небяспечныя. Фота fda.gov

Тыянепцін мае ўласцівасці апіоідаў і належыць да класа рэчываў, спажыванне якіх складана ўрэгуляваць заканадаўча, піша The New York Times.

Нядаўна атрымала розгалас гісторыя маладога бацькі Эрыка, які разам са сваёй жонкай Эн накіроўваўся на сустрэчу з выхавацелямі сваіх дзяцей. Аднак калі ён ішоў па паркоўцы да машыны, яму раптам стала кепска: яго пачало калаціць, ён увесь успацеў. Ягоная жонка Эн устрывожылася і неадкладна патэлефанавала ў службу 911, бо Эрык незадоўга да таго праходзіў курс рэабілітацыі ад наркатычнай залежнасці ў клініцы. 

— Ты нешта прыняў? — спытала Эн у мужа.

— Адну дозу, адну дозу… — прамармытаў Эрык і непрытомны паваліўся на зямлю.

У бальніцы хуткай дапамогі дактары спрабавалі вярнуць Эрыка ў прытомнасць з дапамогай дэфібрылятара. Эн паказала ім флакончык з надпісам Neptune's Fix, які яна знайшла ў машыне.

Асноўны інгрэдыент у Neptune's Fix — тыянепцін.

Прадукты з тыянепцінам масава прадаюцца ў якасці харчовых дадаткаў, якія паляпшаюць настрой і ўважлівасць. Аднак тыянепцін пры гэтым выклікае прызвычайванне і патэнцыйна можа мець шкоднае ўздзеянне на арганізм. Таму ў Амерыцы яго і называюць «гераінам з запраўкі»: ён свабодна прадаецца ў прадуктовых крамах, нават на аўтазаправачных станцыях, а таксама і праз інтэрнэт як харчовы дадатак.

Іншыя падобныя прэпараты, прыкладам, фенібут, таксама выклікаюць прызвычайванне і патэнцыйна могуць наносіць вялізную шкоду здароўю. У Беларусі фенібут прадаецца без рэцэпта, а вось у Літве, Францыі і ЗША ён забаронены, лічыцца наркатычным рэчывам.

Каб вырашыць новую праблему, штаты Фларыда, Мічыган і Агаё забаранілі або істотна абмежавалі продаж тыянепціну.

Тыянепцін быў першапачаткова распрацаваны французскімі даследчыкамі ў 1960-х гадах як антыдэпрэсант. Ëн быў дазволены для выкарыстання ў многіх краінах свету. Аднак калі яго прымаць у большых дозах, ён аказвае эфект, падобны да эфектаў апіоідаў, выклікаючы кароткачасовую эйфарыю.

У Беларусі тыянепцін дазволены для выкарыстання, але толькі ў выглядзе лекавага сродку. 

Чытайце таксама:

Бутэлька пітной вады за сотні даляраў — новы трэнд сярод багатых. За што яны плацяць?

Ці такі ўжо бясшкодны ферментаваны іван-чай?

Пасля абеду цягне на салодкае? Магчыма, арганізм падае вам важны сігнал

Клас
8
Панылы сорам
15
Ха-ха
2
Ого
20
Сумна
6
Абуральна
17