Старшыня Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка дапрацоўвае апошнія тыдні на сваёй пасадзе. Аднаго з найбольш уплывовых чыноўнікаў перакідваюць у Палату прадстаўнікоў.

Сергеенку зарэгістравалі ў апошні дзень падачы дакументаў як кандыдата па Пастаўскай акрузе №29. Ён вылучаны ад «працоўных калектываў».

***

Ігар Сергеенка

Нарадзіўся 14 студзеня 1963 ў вёсцы Сталіцы Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1984) і Акадэмію кіравання (2006). 

У 1984—1986 гадах праходзіў службу ва Узброеных Сілах. З 1986 па 1988 год — загадчык вучэбна-метадычнага кабінета кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1988—1989 гадах — курсант Вышэйшых курсаў КДБ СССР.

У 1989—2010 гадах праходзіў службу на розных пасадах у органах КДБ.

Ад студзеня 2010 года ўзначальваў упраўленне КДБ па Магілёўскай вобласці. Ад красавіка 2013-га — першы намеснік старшыні КДБ. 

6 снежня 2019 года прызначаны кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта.

Чытайце таксама:

Сыны Галоўчанкі і Вальфовіча, дочкі Сергеенкі і Качанавай. Чым займаюцца дзеці беларускіх топ-чыноўнікаў

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў? Першая частка

«А што ты зрабіў для Радзімы?» Дачка Ігара Сергеенкі становіцца публічнай асобай і ходзіць у масоўку да Азаронка

«Навязванне заходніх ліберальных каштоўнасцяў». Сергеенка патлумачыў, чаму з вуліц прыбралі лацінку

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
0