Фота: Мінск-навіны

Фота: Мінск-навіны

На выратавальных станцыях «Дразды», «Камсамольская» і «Цнянская» ў перыяд вадохрышчанскіх святаў будуць адкрыты месцы для акунання. Пра гэта паведаміў журналістам 16 студзеня галоўны вадалазны спецыяліст аддзела Таварыства выратавання на водах Аляксандр Галіцкі, пішуць Мінск-навіны.

Вадохрышчанскія купанні пачнуцца ў 18:00 18 студзеня і працягнуцца да паўночы 19 студзеня.

Таксама А.Галіцкі нагадаў, што да акунання трэба падрыхтавацца загадзя.

«З сабой варта ўзяць тэрмас з гарачай гарбатай, дадатковы камплект сухой бялізны, апрануцца па надвор'і, каб не дапускаць пераахаладжэння, — пералічыў спецыяліст. — Пажадана не ўжываць шмат вадкасці. Неабходна справіць натуральную патрэбу перад тым, як заходзіць у купель».

Чытайце таксама:

На Вадохрышча сёлета можна будзе акунуцца на мінскім стадыёне «Дынама»

Сіноптыкі паабяцалі істотнае пагаршэнне ўмоў надвор'я на Вадохрышча

Аляксандр Лукашэнка акунуўся ў палонку ВІДЭА (19 студзеня 2021 года)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0