Мужчыну абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 КК. Справу разглядала суддзя Іна Паўлоўская, піша «Вясна».

Калі казаць папросту, то Яўген паставіў адзнаку «клас» допісу, дзе быў намаляваны Лукашэнка. Пазней мужчына прадаў той планшэт на запчасткі. На думку суда, гэты допіс не адпавядае рэчаіснасці, істотна прыніжае гонар і годнасць асобы, а таксама дыскрэдытуе Лукашэнку ў вачах грамадскасці.

Суд прызначыў Пашукевічу пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання яго ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 4 гады (хатняя хімія).

Чытайце таксама:

Электраманцёр з Лёзна любіў настальгаваць у «Аднакласніках» па савецкім мінулым. І здзівіўся, калі на яго павесілі два пратаколы

Жыхару Магілёва далі два з паловай гады калоніі за «клас» у Аднакласніках

Чарговы хапун на Гомельшчыне. Усіх затрымалі за рэпосты

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4