Генадзь Манько Геннадий Манько Gennady Manko

Генадзь Манько. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

Як рыхтавалася канферэнцыя

Па словах Манько, з самага пачатку свайго прыходу ў Офіс Ціханоўскай ён гаварыў пра неабходнасць развіваць узброены складнік дэмакратычных сілаў:

«Я лічыў, што ўкраінская сітуацыя дазволіць нам сабраць людзей, павялічыць іх колькасць, прайсці падрыхтоўку.

<…>

Бо вырашае ўсе пытанні не Полк Каліноўскага і не Офіс Святланы Ціханоўскай. Ёсць вялікія гульцы на гэтай зямлі, якія ў глабальнай стратэгічнай перспектыве глядзяць на рэчы, што адбываюцца. Таму нам неабходна прымусіць паверыць гэтых людзей, якія прымаюць рашэнні, што мы суб'ектныя людзі, што можам прымаць рашэнні і можам іх рэалізаваць».

Манько звяртае ўвагу на тое, што раней у каліноўцаў не было ніякага жадання размаўляць з Офісам. Размова ішла ў рэчышчы: «Нашы байцы не зразумеюць».

Але работа пачалася. Спачатку было праведзена некалькі анлайн-сустрэч. Палку Каліноўскага з боку Офіса была аказана пэўная дапамога як медыкаментамі, так і тэхнікай.

Чаму каліноўцы не захацелі бачыць Сахашчыка 

Манько быў удзельнікам арганізацыйнай групы па правядзенні канферэнцыі. У яе ўвайшлі прадстаўнікі Абʼяднанага пераходнага кабінета, Офіса Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Палка Каліноўскага і некалькіх іншых ініцыятыў. Работа ішла вельмі зладжана і не займала доўга часу.

Калі вырашалася, хто будзе прадстаўляць розныя структуры, прадстаўнікі Палка Каліноўскага заявілі, што гатовы прыняць і размаўляць з усімі. Але не хацелі б, каб ад Абʼяднанага пераходнага кабінета прысутнічаў Сахашчык.

«У нас ёсць да яго асабісты недавер. У нас з ім з першага дня не склаліся адносіны. Таму мы не хочам, каб ён быў», — перадае словы каліноўцаў Манько.

На гэта Кабінет адказаў, што каліноўцы не могуць уплываць на рашэнне, хто будзе прадстаўляць яго інтарэсы. Сахашчык зʼяўляецца прадстаўніком Кабінета па абароне і бяспецы. Таму лагічна, што менавіта ён будзе прысутнічаць на канферэнцыі.

Канферэнцыя Палка Каліноўскага ў Кіеве 29 лістапада 2023 года. Фота: прэс-служба Палка Каліноўскага

Канферэнцыя Палка Каліноўскага ў Кіеве 29 лістапада 2023 года. Фота: прэс-служба Палка Каліноўскага

Полк адказаў, што гэта немагчыма. Ён не гатовы прыняць Сахашчыка:

«Мы гатовы прыняць вас усіх, хто прыедзе. Але з Валерыем Сцяпанавічам у нас дыялогу не атрымаецца. Гэта будзе контрпрадуктыўнае мерапрыемства. Мы лічым, што гэта ператворыцца ў балаган. Таму лепш, каб яго не было».

Пачаліся перамовы. Гэта была закрытая сустрэча арганізатараў з Сахашчыкам, у якой Манько не ўдзельнічаў. Таксама быў абмен лістамі. Сахашчык паставіў пад сумнеў легітымнасць 15 камандзіраў, якія былі на сустрэчы летам 2023-га з Латушкам і Вячоркай, да якой анлайн далучылася Ціханоўская і Кавалеўскі. Былі і сустрэчныя прэтэнзіі.

У выніку, як згадвае Манько, каліноўцы пайшлі насустрач, пагадзіліся сустрэцца з Сахашчыкам, але папрасілі яго прыехаць за дзень да пачатку канферэнцыі. Было прапанавана арганізаваць сустрэчу з радай камандзіраў, каб Сахашчык мог задаць ім усе пытанні па сутнасці. Каліноўцы таксама маглі б задаць свае пытанні.

Генадзь Манько згадвае, што перадаў гэту прапанову Абʼяднанаму пераходнаму кабінету. 

Але ў выніку Сахашчык не прыехаў. Час быў страчаны. У выніку не быў падпісаны дакумент па выніках канферэнцыі. Але Сахашчык гатовы прыехаць і сустрэцца з каліноўцамі, каб зняць напружанасць.

@tokbelarus Беларусам не трэба расказваць казку пра краіну, яны ўсё самі разумеюць. Генадзь Манько ўпэўнены, што канец лукашэнкаўскай дыктатуры блізка #лукашенко #беларусь #александрлукашенко #беларусы #жывебеларусь #новостибеларуси #беларусьновости #тихановская ♬ sonido original - ㅤ ᴛʜᴀᴡɴᴇㅤᴀɢ

Чаму адбылася ўцечка з канферэнцыі

Як так атрымалася, што прапагандысты атрымалі поўны аўдыязапіс канферэнцыі і нават некаторыя відэа адтуль, дзе жылі ўдзельнікі?

Як патлумачыў Манько, тэхнічна гэта не было цяжка зрабіць. «Не правяралі, што ў цябе ў кішэні, які запісваючы прадмет знаходзіцца. Нехта быў у залі. І я думаю, што не адзін. І не важна, кім ён быў. Ён мог быць і ў ваеннай форме».

Адносна таго, наколькі рэальна высветліць, хто быў гэтым чалавекам, Манько распавёў, што ёсць некалькі фотаздымкаў і відэа з розных ракурсаў. Спецслужбы гэтым займаюцца. Сам жа ён не мае ніякіх прэтэнзій да спецслужбаў, што забяспечвалі бяспеку на канферэнцыі:

«Я разумею, што ў наш час гэта практычна немагчыма. Гэта трэба як якудза садзіцца ў джакузі. Усе голыя. Гучна бурляць бурбалкі і ўсе гавораць адно аднаму ў вуха, каб захаваць інфармацыю».

Глядзіце цалкам:

Клас
7
Панылы сорам
27
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
5