Пачнецца тыдзень з адзнакі -1 градус. У аўторак, 16 студзеня, стане халадней — ад -3 да -9. Ночы будуць не надта марознымі — ад 0 да -7 градусаў.

У сераду, 17 студзеня, ноччу будзе ўжо ад -6 да -15 і без ападкаў. А днём пацяплее — сіноптык прагназуе ад -2 да -6, плюс дабавіцца слабая мяцеліца, на дарогах галалёдзіца.

У чацвер, 18 студзеня, вызначаць надворʼе ў Беларусі будзе чарговы атлантычны цыклон з Заходняй Еўропы. Ён прынясе снег, тэмпературу і ноччу і днём ад -2 да -7. У пятніцу днём, 19 студзеня, прагназуецца ад -5 па захадзе да -11 па паўночным усходзе.

У выхадныя маразы ўзмоцняцца. Магчымы невялікі кароткачасовы снег. Уначы ў суботу ад -8℃ па паўднёвым захадзе да -19℃ па паўночным усходзе, у нядзелю яшчэ на 3-5 градусаў халадней, у сярэдзіне дня ў суботу ад -2 да -8℃, у нядзелю да -7℃.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2