Дзеянне дакумента распаўсюджваецца на транспарт з краін, з якімі ў Беларускага бюро па транспартным страхаванні не заключаны пагадненні аб супрацоўніцтве.

Новыя цэны ўступяць у сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання, гэта значыць 13 лютага 2024 года.

На некаторыя пазіцыі цэны падскочылі адразу ў некалькі разоў. Усе яны аплачваюцца ў еўра, піша Tochka.by.

Агляд цэн

Так, страхоўка легкавога аўтамабіля на 15 дзён каштуе цяпер €25 (было €17). Месяц абыдзецца ў €48, а раней было толькі €25. Пры афармленні дакумента на год цана вырасла больш чым у тры разы — з €84 да €274.

Для грузавых аўтамабіляў і трактароў падаражанне яшчэ большае. На 15 дзён сума вырасла з €9 да €66. Месяц страхоўкі каштуе €127 (было €17). А на год цана вырасла амаль у восем разоў — з €96 да €723.

У меншай ступені страхоўка вырасла для матацыклаў. Усяго на €1 падаражэў 15-дзённы перыяд і цяпер каштуе €3. У месяц сыдзе €6, а не €4. Год цяпер каштуе €33, а не €24, як было раней.

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
10