Віктар Буракоў выступае на круглым стале пад назвай «Праца. Справядлівасць. Адказнасць» у верасні 2023 года. Крыніца: «Гомельская праўда»
Пра затрыманне Буракова на правах ананімнасці паведаміла крыніца «Флагштока»:
дырэктара Інстытута «Гомельаблбудпраект» забралі сілавікі з працоўнага месца, прычынай сталі лайкі ў сацсетках. ДзяржСМІ пра затрыманне кіраўніка нічога не паведамлялі.
У прыёмнай «Гомельаблбудпраекта» сакратарка пацвердзіла праблемы з кіраўніцтвам: «Віктар Васільевіч больш не працуе. У нас іншы дырэктар, Яцко Уладзімір Пятровіч, [ужо] месяц. Нічога не здарылася, іншы дырэктар».
Так змянілася старонка з кіраўнічымі кадрамі інстытута «Гомельаблбудпраект»
На сайце абласной арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Буракоў таксама прыбраны з ліку кіраўнікоў. Замены яму пакуль не знайшлося.
Віктар Буракоў раней працаваў на Гомсельмашы і Веткаўскай бавоўнапрадзільнай фабрыцы (цяпер ліквідаваная). У 2005 стаў намеснікам старшыні Веткаўскага райвыканкама, праз 2 гады ўзначаліў яго. У 2010 годзе пра яго пісалі як пра генеральнага дырэктара «Гомельаблбудкомплексу». У 2014 узначаліў ААТ «Гомельаблбудпраект».
У маі 2023 года Буракоў быў абраны старшынёй абласной арганізацыі праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
Перад затрыманнем у газеце Гомельскага аблвыканкама выйшла інтэрв'ю з Бураковым як дырэктарам інстытута
Чытайце таксама:
Кіраўніцу праўладнага прафсаюза, затрыманую за «экстрэмізм», знялі з пасады