Фота: Bruce Schaff / AP 

Фота: Bruce Schaff / AP 

Дзевяць чалавек ва ўзросце ад 19 да 21 года былі арыштаваныя. Ім выставілі абвінавачванні ў незаконным пранікненні, прычыненні шкоды ўласнасці і перашкодзе працы ўрадавых службаў.

На відэазапісах, знятых відавочцамі, відаць, як паліцыянты ўступаюць у канфлікт з маладымі людзьмі, якія сядзяць у выдзеўбаным унутры цаглянай сцяны праёме, верагодна, такім чынам спрабуючы перашкодзіць заліць яго бетонам. Актывісты штурхалі супрацоўнікаў паліцыі і кідалі ў іх дошкі, у адказ адзін з афіцэраў распыліў слёзатачывы спрэй.

Тунэль пад цэнтрам быў знойдзены некалькі тыдняў таму. Як піша таблоід The New York Post, яго капалі на працягу амаль года; уладам пра яго стала вядома пасля таго, як жыхары суседніх дамоў паведамілі аб падазроных шумах, якія даносяцца з падвала.

Тунэль вышынёй каля метра і даўжынёй каля 15 метраў злучаў штаб-кватэру руху, дзе знаходзіцца сінагога, з невялікім суседнім будынкам, дзе раней размяшчалася міква — памяшканне для рытуальнага абмывання.

Як нагадвае The New York Times, хасідская грамада сутыкнулася з унутранымі рознагалоссямі пасля смерці ў 1994 годзе апошняга рэбэ Менахема-Мендла Шнэерсона. Невялікая частка паслядоўнікаў руху лічыць яго Месіяй і не прызнае ягонай фізічнай смерці.

Тунэль, мяркуючы па ўсім, выкапалі прадстаўнікі месіянскай фракцыі — верагодна, яны лічылі, што такім чынам выконваюць волю рэбе аб пашырэнні тэрыторыі сінагогі.

Яшчэ адзін прадстаўнік руху заявіў журналістам, што члены грамады былі расчараваныя бяздзейнасцю яе лідараў па пытанні аб пашырэнні будынка, якое было неабходна для вырашэння праблемы збору людзей падчас набажэнстваў, і такім чынам вырашылі «ўзяць справу ў свае рукі».

Афіцыйна ў руху Хабад-Любавіч назвалі факт будаўніцтва тунэлю «вандалізмам групы маладых экстрэмістаў» і падзякавалі паліцыі Нью-Ёрка «за прафесіяналізм і чуйнасць». Штаб-кватэру Хабад-Любавіч часова закрылі для праверкі структурнай цэласнасці будынка.

Чытайце таксама:

Паломнікі-хасіды на вуліцах Умані ВІДЭА

«Сваю набожнасць яны праяўляюць шумна і весела». Хто такія хасіды і што ім трэба ва Украіне?

Паломнікам-хасідам не перашкода і вайна, тысячы іх ірвуцца ва Умань на Чаркашчыне

Клас
2
Панылы сорам
17
Ха-ха
16
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
5