Уладзімір Зяленскі падчас прэс-канферэнцыі ў Вільні. Скрыншот з відэа

Уладзімір Зяленскі падчас прэс-канферэнцыі ў Вільні. Скрыншот з відэа

«Ніякага ціску ад партнёраў няма адносна спынення нашай абароны… Ціску адносна замарожанага канфлікту няма. Пакуль няма.

Ёсць розныя галасы, я ў медыя іх чуў, чытаў і ведаю. Ёсць розныя галасы і розныя дыскусіі. Я думаю, што партнёры пакуль афіцыйна не гатовыя даваць нам адпаведныя сігналы. Прынамсі, я іх асабіста не чуў.

Мне здаецца, трэба звярнуць увагу на рыторыку прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

Ён не збіраецца спыняцца. Ён хоча нас цалкам акупаваць. І тая часам няўпэўненасць партнёраў у выглядзе выніку ў дачыненні да фінансавай і вайсковай дапамогі Украіне, хуткай рэакцыі — толькі дадае адвагі і сіл Расійскай Федэрацыі. Таму зацягваць з гэтым (аказаннем дапамогі) дакладна не трэба», — падкрэсліў Зяленскі.

Ён таксама заявіў, што Уладзімір Пуцін не супакоіцца, пакуль не разбурыць Украіну. А Літва, Латвія, Эстонія і Малдова могуць быць наступнымі, калі Украіна не вытрымае.

«Яны (расейцы) ужо пачалі казаць пра Фінляндыю, пра незалежнасць Узбекістана… Ён (Пуцін) не скончыць гэта ўсё, пакуль мы ўсе разам не скончым яго», — сказаў украінскі прэзідэнт.

Чытайце таксама:

Як падчас вайны падарожнічае Зяленскі, калі самалётам з Кіева не вылеціш?

Зяленскі з неанансаваным візітам прыехаў у Літву

Камандуючы Сухапутнымі войскамі Украіны пра сітуацыю на фронце: Расія павялічвае колькасць тэхнікі і перагрупоўвае войскі

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2