Здымак ілюстрацыйны: Фота: Eduard Goricev / vecteezy.com

Здымак ілюстрацыйны: Фота: Eduard Goricev / vecteezy.com

Акрамя беларускіх, тут таксама будуць прадстаўленыя і папулярныя ўкраінскія рок-гурты.

«Праект толькі стартаваў, але ў планах ужо ёсць стварэнне блокаў навін, аўтарскіх праграм і іншага, што тычыцца сучаснай беларускай культуры, без дыктатарскіх абмежаванняў», — кажуць заснавальнікі новага беларускага радыё ў асобе ўкраінскага радыёпрадзюсара Алега Удавічэнкі і кіраўніка Беларускай Рады культуры Сяргея Будкіна.

«Вялікая колькасць прадстаўнікоў музычнай індустрыі вымушана была пакінуць Беларусь, а вялікая колькасць твораў знаходзяцца пад забаронай. «РокРадыёBY» мае на мэце стаць пляцоўкай для такіх беларускіх музыкаў у стылі рок, а таксама для тых дзеячаў, якія падтрымліваюць сапраўдную беларускую айдэнтыку. Радыё заклікана стаць астраўком беларускага і ўкраінскага року, а з часам стартавай пляцоўкай сумесных культурных праектаў», — адзначаюць стваральнікі «РокРадыёBY».

Слухаць па радыё творчасць беларускіх музычных гуртоў можна па спасылцы

У планах радыё рабіць інтэрв'ю з беларускімі апазіцыйнымі культурнымі, палітычнымі дзеячамі, прадстаўнікамі і вайскоўцамі палка Кастуся Каліноўскага, пры падтрымцы якога ўзнікла радыёстанцыя, а таксама з украінцамі, якія падтрымліваюць ідэю свабоднай Беларусі як сяброўскай Украіне краіны.

Акрамя таго, прадугледжваецца «з'яўленне ў эфіры блокаў навін аб падзеях ва Украіне».

«Гэта будуць навіны з фронту, культурныя ініцыятывы, украінска-беларускія адносіны. Улічваючы ўзровень цэнзуры і прапаганды ў афіцыйных беларускіх медыя, такая опцыя дасць магчымасць беларусам атрымліваць праўдзівую інфармацыю пра падзеі ва Украіне», — упэўненыя арганізатары «РокРадыёBY».

Іх камандай ужо распрацаваная праграма «РокРадыёBY» для смартфонаў.

Чытайце таксама:

Лявон Вольскі: Я выдатна разумею хлопцаў з Nizkiz, бо жыў такім жыццём не адзін год

Надзея Калач з Irdorath запісала пранізлівую песню, народжаную ў калоніі

«Песня, якой я развітаюся з 2023». Прэм'ера ад Сяргея Башлыкевіча

У гурта «Дай Дарогу!» выйшаў новы вострасацыяльны кліп

Клас
28
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0