Габрыэль Аталь, прэм'ер Францыі (злева), і прэзідэнт Эманюэль Макрон. Архіўнае фота, кастрычнік 2023 года, Ludovic Marin Pool via AP

Габрыэль Аталь, прэм'ер Францыі (злева), і прэзідэнт Эманюэль Макрон. Архіўнае фота, кастрычнік 2023 года, Ludovic Marin Pool via AP

Пасля адстаўкі непапулярнай Элізабэт Борн прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон прызначыў новага прэм'ер-міністра.

Ім стаў 34-гадовы Габрыэль Аталь, які дагэтуль працаваў міністрам адукацыі, а да таго — міністрам бюджэту, дзяржаўных рахункаў і грамадзянскай адміністрацыі, а яшчэ перад тым — прэсавым сакратаром урада.

Аталь стаў самым маладым кіраўніком Кабінета міністраў у гісторыі Францыі.

Аталь — адкрыты гей. Ëн жыў у грамадзянскім саюзе з дэпутатам ад урадавай партыі. Ëн нетыповы для французскага палітыка і сваім паходжаннем: ягоны тата — выхадзец з туніскіх габрэяў, а мама — праваслаўная, каранямі з адэскіх грэкаў. 

Аталь мае рэпутацыю добрага камунікатара і чалавека леваліберальных поглядаў. У той жа час ягоны досвед кіравання невялікі: на пасадзе міністра адукацыі ён правёў усяго паўгода.

Чытайце таксама:

У Францыі зменіцца ўрад

У Францыі прапанавалі ўвесці «сухі студзень». Макрон не падтрымаў і яго захейцілі

50 дзеячаў культуры Францыі і прэзідэнт Макрон заступіліся за Дэпард'ё, які абвінавачваецца ў сэксуальным гвалце

Клас
29
Панылы сорам
8
Ха-ха
8
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
5