Гарэм Лукашэнкі Гарем Лукашенко Harem Lukashenko

Супрацоўніцы службы пратаколу пад час афіцыйнага візіту Лукашэнкі ў ААЭ. Кастрычнік 2014 года. Фота: Belpol

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Абʼяднаныя Арабскія Эміраты адбыўся ў кастрычніку 2014 года. Разам з афіцыйнымі асобамі яго суправаджалі жанчыны з службы пратаколу. У адзін з дзён яны зрабілі групавы здымак. Белпол называе іх імёны.

Марыя Багамолава Мария Богамолова Maria Bogamolova

Марыя Багамолава. Фота: АІС «Пашпарт» 

Багамолава Марыя Віктараўна. 1987 года нараджэння. Мадэль «Студыі Тамара». Да 2014 года працавала ў Астрашыцка-гарадоцкай сярэдняй школе, дзе вучыўся Мікалай Лукашэнка, настаўніцай англійскай мовы. З 2016 па 2020 год — начальнік адзела пратакола «Слаўкалія». З 2020 года — настаўніца Мінскай міжнароднай гімназіі, дзе з восені таго ж году стаў вучыцца малодшы Лукашэнка. Цяпер, як пішуць раследвальнікі, жыве ў Еўропе.

Дар'я Шманай Дарья Шманай Darya Shmanay

Дарь'я Шманай. Фота: АІС «Пашпарт»

Шманай Дарʼя Міхайлаўна. 1993 года нараджэння. Да 2014 года працавала ў Нацыянальнай школе прыгажосці. А пазней стала начальнікам спецаддзела Адміністрацыі прэзідэнта, папрацавала і ў пасольстве ў Расіі.

Таццяна Мацвеева Татьяна Матвеева Tatyana Matveeva

Таццяна Мацвеева. Фота: АІС «Пашпарт»

Мацвеева Таццяна Аляксандраўна. 1990 года нараджэння. Да 2014 года працавала ў «Мінскхлебпраме». Цяпер зʼяўляецца дырэктарам ААА «БелГлобалТон».

Ксенія Санковіч Ксения Санкович Ksenia Sankovich

Ксенія Санковіч. Фота: АІС «Пашпарт»

Санковіч Ксенія Андрэеўна. 1990 года нараджэння. Гімнастка, але на момант паездкі фармальна студэнтка БДУ. Цяпер працуе ў Нацыянальным Алімпійскім камітэце і вядзе праграму на АНТ.

Яна Жырова Яна Жирова Yana Zhirova

Яна Жырава. Фота: АІС «Пашпарт»

Жырава Яна Ігараўна. 1991 года нараджэння. На момант візіту — мадэль Нацыянальнай школы прыгажосці. Цяпер працуе на БТ.

Елена Прекрасная Алена Прэкрасная Elena Prekrasnaya

Алена Прэкрасная. Фота: АІС «Пашпарт»

Прэкрасная Алена Юрʼеўна. 1993 года нараджэння. Працавала ў «Студыі Тамара» і Нацыянальнай школе прыгажосці. Затым — на Сталічным тэлебачанні.

Ірына Майсейчык Ирина Мойсейчик Irina Moiseichik

Ірына Майсейчык. Фота: АІС «Пашпарт»

Майсейчык Ірына Сяргееўна. 1986 года нараджэння. Выпускніца БДУ і мадэль у далейшым працавала ў ААА «Салеа», якое ўваходзіць у холдынг «Амкадор».

Настасся Сакалоўская Anastasia Sokolovskaya Анастасия Соколовская

Сакалоўская Настасся Міхайлаўна. 1990 года нараджэння. Таксама мадэль Нацыянальнай школы прыгажосці, пазней — супрацоўніца сакратарыяту Савета Рэспублікі.

Як можна заўважыць, самай старэйшай супрацоўніцы службы пратаколу на момант візіту было 27 гадоў. Самай малодшай — 21 год. Толькі дзве дзяўчыны не звязаныя з мадэльным бізнесам.

Чытайце яшчэ:

Што стала з першай настаўніцай Колі Лукашэнкі. Гісторыя Марыі Багамолавай

Дар'я Шманай атрымала афіцыйнае прызначэнне

Беларуская гімнастка Ксенія Санковіч пабралася шлюбам з прадстаўніком Алімпійскага камітэта Расіі ФОТА

Клас
7
Панылы сорам
76
Ха-ха
10
Ого
4
Сумна
8
Абуральна
25