Ракета

Абяшкоджаная баявая частка ракеты «Кінжал». Фота: Дзяржаўная служба Ураіны па надзвычайных сітуацыях

Уначы і раніцай 2 студзеня расійскі бок атакаваў Украіну з дапамогай беспілотнікаў і ракет. Украінскімі СПА было знішчана 35 беспілотнікаў «Шахед» і 72 ракеты.

Большая частка ракет была выпушчаная па Кіеве. Сярод іх — дзесяць гіпергукавых «Кінжалаў». СПА ўкраінскай сталіцы здолелі іх усе знішчыць. Абломкі адной з ракет упалі ў лесапасадку ў Шаўчэнкаўскім раёне Кіева.

Як можна заўважыць па фота, распаўсюджаным Дзяржаўнай службай Украіны па надзвычайных сітуацыях, гіпергукавая баявая частка ўвайшла ў грунт на некалькі метраў. Каб яе дастаць спатрэбіўся экскаватар. Работамі па ліквідацыі боегалоўкі займаліся піратэхнікі Мабільнага выратавальнага цэнтра хуткага рэагавання.

Ракета

Баявая частка ракеты «Кінжал» прайшла на некалькі метраў у грунт. Фота: Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях

Што такое «Кінжал»

Расійскі авіяцыйны ракетны комплекс шырокай публіцы быў прэзентаваны ў сакавіку 2018 года. Ён лічыцца глыбокай мадэрнізацыяй аднаступеньчатай цвёрдапаліўнай ракеты для комплексу «Іскандэр» у авіяцыйнай версіі. Функцыю баявой платформы (самалёта-носьбіта) выконваюць самалёты МіГ-31 і Ту-22М3. Яны выводзяць ракету на вышыню ад 12 да 15 тыс. метраў, адкуль здзяйсняецца запуск.

МіГ-31К з ракетай комплексу «Кінжал

МіГ-31К з ракетай комплексу «Кінжал». Фота: Міністэрства абароны РФ

Дальнасць палёту ракеты перавышае 3000 км, калі яе запускаюць з Ту-22М3. «Кінжал» можа несці як звычайныя, так і ядзерныя боегалоўкі з карыснай нагрузкай да 480 кг, а таксама тэрмаядзерны варыянт з боегалоўкай магутнасцю 10—50 кт.

Пасля запуску ракета разганяецца да хуткасці 4 Маха (4900 км/г) і можа дасягаць хуткасці да 10 Маха (12 350 км/г). Такая хуткасць у спалучэнні з нестабільнай траекторыяй палёту і высокай манеўранасцю ракеты ўскладняе яе перахоп.

Ракета

Абясшкоджаная баявая частка ракеты «Кінжал». Фота: Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях

Раней «Кінжал» мог прабіваць супрацьпаветраную абарону Украіны, аднак дзякуючы сістэме Patriot Узброеныя сілы Украіны навучыліся паспяхова іх збіваць. Атрыманая боегалоўка дапаможа яшчэ лепш вывучыць расійскія ракеты.

Чытайце яшчэ:

У Расіі паказалі ВІДЭА запуску ракеты, хуткасць якой у 10 разоў перавышае хуткасць гуку

CNN: У ЗША пацвердзілі, што Расія запусціла гіпергукавыя ракеты па Украіне

Расія атакуе Украіну «Кінжаламі»

Клас
46
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2