Скрыншот тэлеграм-канала Прыдыбайла з фэйкавым фота

Скрыншот тэлеграм-канала Прыдыбайла з фэйкавым фота

Ці то Прыдыбайла не ўмее карыстацца пошукам па малюнках, ці то вельмі любіць гуляцца з фоташопам, дакладна невядома. Арыгінал фота знаходзіцца за некалькі секунд — і адразу відаць, што ніякага плаката БНФ на заднім плане няма.

Здымак быў зроблены ў Санкт-Пецярбургу ў «Рускамплекце» — так называлася свабодная канцэртна-выставачная пляцоўка, якая існавала ўсяго чатыры гады (з 2009 па 2013). Яе стваральнікам стаў мастак і музыка Яўген Пазнякоў. Менавіта ён вырашыў стварыць у памяшканні, якое знаходзілася ў аварыйным стане, месца, «дзе можна было б вытвараць усё, што да галавы прыйдзе». Час ад часу там праходзілі розныя выставы, перформансы і канцэрты. «Рускамплект» стаў андэграўнд-пляцоўкай, якая арганізоўвала даволі спецыфічныя мерапрыемствы.

Арыгінал фота. Крыніца: playhardm.livejournal.com

Арыгінал фота. Крыніца: playhardm.livejournal.com

Вось як пра іх казаў сам стваральнік: «Нойз-фэсты ў «Рускамплекце» пачаліся спантанна, і я вырашыў не ўмешвацца ў працэс, максімальна адхіліцца, з'яўляючыся толькі ў самых экстрэмальных выпадках — калі ўжо ў паветры пачынаюць небяспечна лятаць бутэлькі і разбіваецца аб падлогу набытая на агульныя грошы апаратура. Спачатку было страшна. Пасля першых канцэртаў валялася разбітая мэбля, падлога была залітая напоямі, крывёю… Я кожную хвіліну чакаў прыезду міліцыі — вокнаў тады ў нас не было, былі проста адтуліны на вуліцу. Вось тут з'явілася знакамітая заглушка, сабраная з тоўстых лістоў пенапласту і пярэстай коўдры, якую прывёз з Малдовы песеннік Mifoga».

Менавіта на гэтае акно без шкла, прыкрытае пенапластам і коўдрай, нехта і дамаляваў у графічным рэдактары плакат БНФ.

Калі вас раптам хвалюе лёс галоўных герояў фотаздымку, то яны ў выніку ажаніліся і нарадзілі дзіця.

 Чытайце таксама:

«Хто ўсіх здзівіў, дык гэта Прыдыбайла». Адзін з былых кіраўнікоў Студсаюза БДУ разважае пра закрыццё арганізацыі

«Лепіш з Вольгі шызапатрыётку, а мы злепім з цябе п***са». Чалавек з кола Бондаравай абвінаваціў Прыдыбайлу, што ён гей

У Бондаравай з'явіўся нечаканы вораг — прапагандыст Прыдыбайла

Клас
7
Панылы сорам
43
Ха-ха
61
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
18