У выніку падрыву на мінах ва Украіне загінулі 277 чалавек з пачатку вайны ў лютым 2022 года. Сярод іх 14 дзяцей, прывёў лічбы прадстаўнік Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях Украіны Аляксандр Харунжы, піша Бі-бі-сі.

З лютага 2022 года было абясшкоджана 464 тысячы выбухованебяспечных прадметаў, у тым ліку 3145 авіяцыйных бомб.

Траціна тэрыторыі Украіны лічыцца замініраванай, як паведамляў раней міжнародны аналітычны цэнтр Globsec, Украіна з'яўляецца самай вялікай замініраванай тэрыторыяй свету, абышоўшы па гэтым паказчыку нават Афганістан і Сірыю.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0