Four-Layer Caviar Dip

Фота: Justin Walker

Слаі сметанкова-яечнага салата, хрумсткай чырвонай цыбулі, мяккага сыру і салёнай ікры спалучаюцца разам у гэтай прыгожа сервіраванай страве.

Каб прыгатаваць яе, спатрэбіцца:

  • 6 вялікіх звараных укрутую яек, дробна парэзаных
  • 2 сталовыя лыжкі смятаны
  • 2 сталовыя лыжкі маянэзу
  • 1/2 чайнай лыжкі солі
  • кулінарны спрэй / алей для змазвання формы
  • 1 кубак дробна нарэзанай чырвонай цыбулі, прамытай кіпнем і абсушанай
  • 220 г размякчанага сметанковага сыру
  • 1/3 кубкі тонка нарэзанай свежай зялёнай цыбулі
  • 55 г чорнай ікры (ці яе замяняльніка)
  • несалодкія крэкеры

Як гатаваць:

  1. Змяшайце парэзаныя яйкі, смятану, маянэз і соль у місцы сярэдняга памеру.
  2. Злёгку вышмаруйце 20-сантыметровую круглую форму кулінарным спрэем ці алеем. Раўнамерна выкладзіце яечную сумесь лыжкай на дно формы. Зверху раўнамерна выкладзіце цыбулю. Змяшайце сметанковы сыр і зялёную цыбулю ў місцы і таксама акуратна размяркуеце над цыбуляй; зверху выкладзіце чорную ікру.
  3. Пастаўце ў халадзільнік на 2 гадзіны. Выкладзіце на сервіровачную талерку і падавайце з крэкерамі.

Больш пра ежу:

Выбіраем чырвоную ікру. Як адрозніць далікатэс і падробку

Індэкс аліўе і шубы. Як за год падаражэлі класічныя святочныя салаты?

Як сабраць карысную ссабойку? Парады дыетолага

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0