12 лістапада Алег Стахаевіч узяў удзел у кросе Bison XC на 5000 метраў у Сілічах, а недзе праз тыдзень быў затрыманы.

Спачатку мужчына па адміністрацыйным артыкуле быў асуджаны на 15 сутак, але па сканчэнні тэрміну на волю не выйшаў. Па інфармацыі ад блізкіх, у дачыненні да Алега распачалі афіцыйную праверку «на магчымую датычнасць да экстрэмісцкай дзейнасці».

У пачатку 2010-х Стахаевіч працаваў на мікашэвіцкім прадпрыемстве «Граніт». У 2011 годзе рабочыя спрабавалі стварыць там незалежны прафсаюз, Стахаевіч стаў лідарам гэтай суполкі. Але неўзабаве яго, як і іншых актывістаў, звольнілі з прадпрыемства.

Чытайце таксама:

«Бога няма, РПЦ — г***». Сілавікі затрымалі вартаўніка гаражнага кааператыва

У Лідзе барда Сяргея Чарняка адправілі за краты за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Сілавікі затрымалі вядоўцу святаў Сяргея Туманава

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
24