Да 15 гадоў за кратамі завочна асуджаны кіраўнік незаконнага ўзброенага фармавання «ДНР» Дзяніс Пушылін, гаворыцца ў паведамленні ўкраінскага суда.

Зазначаецца, што ў верасні 2022 года Дзяніс Пушылін склікаў і правёў пазачарговае пасяджэнне фэйкавай рады «ДНР».

«На сходзе нелегітымны дэпутацкі корпус прыняў так званы закон «Аб рэферэндуме ДНР па пытанні ўваходжання ў склад РФ». У далейшым Пушылін неаднаразова падкрэсліваў у падкантрольных медыя неабходнасць далучэння часова акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці да РФ, то-бок заклікаў да захопу Расіяй тэрыторыі Украіны».

30 верасня 2022 года Пушылін падпісаў з Пуціным «дамову» аб уваходжанні квазірэспублікі і новых акупаваных тэрыторый Данецкай вобласці ў склад РФ нібыта на правах суб'екта.

24 лютага 2022 года на падставе абароны «ДНР» ад «кіеўскага рэжыму» армія РФ пачала так званую «спецаперацыю». У ходзе поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну парушаны яе суверэнітэт, знішчаныя дзясяткі населеных пунктаў і дагэтуль працягваюцца забойствы і тэрор мірнага насельніцтва.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0