Вышэйшая Еўразійская эканамічная рада зацвердзіла новы склад Калегіі ЕЭК, які пачне працу 1 лютага 2024 года пад казахстанскім старшынствам. Замест 73-гадовага Міхаіла Мясніковіча камісію ўзначаліць Бакытжан Сагінтаеў. 

Максім Ермаловіч будзе міністрам па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК, заўважыў reform.by. Нагадаем, Ермаловіч быў міністрам фінансаў ва ўрадзе Сяргея Румаса. Потым яго накіравалі паслом у Вялікабрытанію. У жніўні 2022 года Ермаловіч стаў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

Другім прадстаўніком Беларусі стане старшыня Дзяржстандарта Валянцін Татарыцкі. Ён будзе міністрам па тэхнічным рэгуляванні.

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7