Фота: Contributor / Getty Images

Фота: Contributor / Getty Images

У Беларусі працягнулі забарону на ўвоз тавараў з заходніх краін. Абмежаванні будуць дзейнічаць да 31 снежня 2024 года, пазначана ў пастанове Саўміна, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

Харчовае эмбарга ўвялі ў снежні 2021 года ў дачыненні да прадукцыі, вырабленай у краінах, «якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні» ў дачыненні да Беларусі.

У спіс уваходзяць дзяржавы Еўрапейскага Саюза, ЗША, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Чарнагорыі, Швейцарыі і інш.

Што забаронена ўвозіць

У ліку забароненых застаюцца мясныя прадукты, малако і малочныя вырабы, гародніна, садавіна, арэхі. Нельга ўвозіць з гэтых краін каву, сокі, кандытарскія вырабы, алкаголь і інш.

Спіс прадуктаў пастаянна пераглядаюць. Напрыклад, у чэрвені 2023-га ў яго ўнеслі польскае і літоўскае піва.

Забарону тлумачаць тым, што ў Беларусі вырабляюць частку аналагічнай прадукцыі — і ў дастатковых аб'ёмах.

Пры гэтым пастановай дазваляецца ўвозіць прадукцыю па разавых ліцэнзіямі.

Для «недружалюбных» яблыкаў і зусім зрабілі выключэнне: іх дазволілі ўвозіць з 1 красавіка па 31 ліпеня 2024 года.

Чытайце таксама:

«Ні сыру няма, ні да сыру няма». Беларусы расказалі, як змяніла іх жыццё ўвядзенне эмбарга на тавары з «недружалюбных» краін

У Беларусі змякчылі харчовыя контрсанкцыі супраць суседзяў

Верасень на дварэ, а яблыкі ў Беларусі сталі ўдвая даражэйшымі за бананы

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0