Вансан у Паўночнай Карэі мае стаць візітоўкай краіны. Фота Korea News Service via AP

Вансан у Паўночнай Карэі мае стаць візітоўкай краіны. Фота Korea News Service via AP

Паўночная Карэя ўзялася будаваць курорт «тыпу Ібіцы». Там маюць прымаць турыстаў з усяго свету.

Паўночнакарэйскі дыктатар Кім Чэн Ын хоча адкрыць элітны курорт у наступным годзе. Будаўніцтва курорта пачалося ў 2017 годзе, але з-за пандэміі працы прыпынялі. Карэя ўвогуле цалкам закрывала краіну ў адказ на пандэмію, у спадзяванні адгарадзіцца ад кавіду, але беспаспяхова: мяркуючы па ўскосных звестках, каранавірус усё ж пранік у краіну і нарабіў шмат ахвяр.

Цяпер Кім хоча паскорыцца і плануе за некалькі месяцаў дабудаваць на заходнім узбярэжжы курорт з аквапаркам, гатэлямі. Абслугоўваць яго мае аэрапорт Калма, перабудаваны з вайсковага.

Агулам на паўвостраве каля Вансана ўзводзіцца больш за 150 аб'ектаў.

Пляжы ў гэтым раёне — прыгажэнныя, але ў Паўночнай Карэі доступ на пляжы — толькі ў строга вызначаных раёнах і па прапусках, каб людзі не ўцякалі з краіны.

Пляжы ў раёне Вансана — прыгажэнныя. Фота Eric Lafforgue/Art In All Of Us/Corbis via Getty Images

Пляжы ў раёне Вансана — прыгажэнныя. Фота Eric Lafforgue/Art In All Of Us/Corbis via Getty Images

Міністэрства замежнаэканамічных сувязяў Паўночнай Карэі цяпер працуе над прыцягненнем замежных інвестыцый — мяркуецца, што з Кітая і Расіі — і імпартам неабходных матэрыялаў. Праўда, эксперты ўпэўненыя, што санкцыі выключаюць прамыя замежныя інвестыцыі, нават з Расіі і Кітая.

Мяркуецца, што на курорт прыязджаць будзе прасцей, чым у саму Паўночную Карэю, закрытую і страшэнна бедную. Пры гэтым трэба адзначыць, што многія дэмакратычныя краіны засцерагаюць сваіх грамадзян ад паездак у таталітарную дэ-факта манархію Кімаў, таму на асаблівы турыстычны бум Кім разлічваць наўрад ці можа. Зрэшты, побач вялізны Кітай і халодны расійскі Далёкі Усход.

Паўночнай Карэі вельмі патрэбная замежная валюта, і турызм — адна з рэдкіх магчымасцяў яе зарабіць. Раней стаўку на развіццё турыстычных анклаваў зрабіла Куба.

Чытайце таксама:

Кім Чэн Ын расплакаўся на зʼездзе маці

У Паўночнай Карэі ўпершыню за 67 гадоў людзі на выбарах прагаласавалі супраць

КНДР вывела на арбіту свой першы разведвальны спадарожнік

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
17
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
3