Фота: Беларуская ўніверсальная таварная біржа

Фота: Беларуская ўніверсальная таварная біржа

Будынак узведзены з камянёў і цэглы, мае плошчу 411,9 кв.м. У 2021 годзе ён быў прызнаны безгаспадарнай маёмасцю, у яго не было ні інвентарнага нумару, ні прызначэння. Да будынка спіртзавода ідзе ў камплекце зямельны ўчастак плошчай 0,2759 га у арэнду на 50 гадоў. Мэтавае выкарыстанне ўчастка — для «будаўніцітва і абслугоўвання будынка невысветленага прызначэння».

Аўкцыён пройдзе на электроннай пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы29 студзеня 2024 года. Пераможца аўкцыёна будзе мець тры гады, каб пачаць карыстацца набытай нерухомасцю.

Ён будзе мець права пабудаваць на ўчастку жылы дом, культурна-асветніцкі аб’ект, гандлёвы аб’ект або кропку грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання ці іншы аб’ект, які будзе абслугоўваць насельніцтва.

Пра абмежаванні па рэканструкцыю будынка інфармацыі ў апісанні аўкцыёну няма. У дзяржаўным спісе гiсторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі былога спіртзавода няма.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1