Фота: БелТА

Фота: БелТА

З 6:00 22 снежня да 6:00 23 снежня паступілі паведамленні аб падтапленнях талымі водамі 11 прыватных дамоў, 20 падворкаў, трох гаспадарчых пабудоў і 5 дачных дамоў у Светлагорскім, Петрыкаўскім, Гомельскім раёнах і Гомелі, піша БелТА.

Выяўленыя падтапленні двух участкаў аўтамабільных дарог (працягласць 30 м і 150 м, максімальныя ўзроўні вады 50 см і 100 см) у садовым таварыстве «Забач» каля аграгарадка Церашковічы Гомельскага раёна.

Праезд грузавога і легкавога транспарту па падтопленым участках дарог немагчымы, у гэтым таварыстве зімой ніхто не пражывае. Пацярпелых няма. Жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0