Хэтчэр з 17 гадоў ведала пра тое, што ў яе ёсць рэдкая анатамічная асаблівасць — поўнае падваенне маткі (uterus didelphys), прычым кожная з матак мае зносіны са сваім яечнікам. Гэты стан сустракаецца ў адной жанчыны з трох тысяч (але, магчыма, часцей).

Лекары папярэдзілі дзяўчыну, што ў яе выпадку вышэйшая рызыка выкідышу і заўчасных родаў. Аднак c 2016 па 2021 год Келсі без асаблівых праблем перажыла тры цяжарнасці — усе дзеці нарадзіліся даношанымі і здаровымі.

Чацвёртая цяжарнасць была незапланаванай. Хэтчэр распавядае, што прыйшла на УГД у траўні і калі спецыялістка пацвердзіла, што ўсё добра, на ўсялякі выпадак паведаміла, што ў яе ёсць другая матка. Спецыялістка вырашыла паглядзець і на яе. Да здзіўлення абедзвюх. Высветлілася, што ў Келсі двойня. Хэтчэр кажа, што яны з мужам смяяліся потым над сітуацыяй яшчэ два ці тры тыдні.

Цяжарнасць у абедзвюх матках — з'ява настолькі рэдкая, што ў лекараў няма надзейнай статыстыкі, як часта такое адбываецца, аднак хтосьці лічыць, што падобнае сустракаецца ў адным выпадку на мільён цяжарнасцяў.

Усю цяжарнасць за Хэтчэр назіралі некалькі спецыялістаў медыцынскага цэнтра Універсітэта Алабамы. Яны не бачылі ніякіх праблем ні з самай цяжарнай, ні з адным з пладоў. У выніку вырашана было, што калі роды самі не пачнуцца раней, лекары правядуць стымуляцыю 18-19 снежня (так у выніку і прыйшлося зрабіць). Двайняткі часцей нараджаюцца раней за тэрмін, але ў выпадку Хэтчэр гэтага не адбылося — дзеці нарадзіліся даношаныя, на 39 тыдні цяжарнасці.

У выніку Келсі Хетчэр нарадзіла першую дзяўчынку натуральным шляхам, а другая нарадзілася ў выніку кесарава сячэння. Абедзве дзяўчынкі здаровыя.

Чытайце таксама:

Жанчына з дзвюма маткамі нарадзіла двайнят. Шанец на такую цяжарнасць быў 1 на 50 мільёнаў

Першыя роды ў 15 гадоў, другія ў 17 і трэція ў 19. Маладая мама з-пад Гомеля стала аб'ектам захаплення адных, жоўці другіх

Унікальны выпадак. У Маладзечне тры пары двайнят вучацца ў адной групе гімназіі-каледжа

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
10
Сумна
1
Абуральна
1