Барыс Маісееў з Мікалаем Трубачом спяваюць «Голубую луну»

Барыс Маісееў з Мікалаем Трубачом спяваюць «Голубую луну»

Песня знікла з такіх платформаў, як «VK Музыка», «Звук», «Яндекс Музыка» і «МТС Музыка». Іншыя песні Маісеева пакуль не выдаляліся.

Мяркуецца, што прычынай такога кроку магло стаць прызнанне ў Расіі «міжнароднага руху ЛГБТ» «экстрэмісцкай арганізацыяй», бо «Голубая луна» лічылася неафіцыйным гімнам расійскай гей-супольнасці.

Па словах прадстаўніка «Яндэкса», песню выдалілі праз тое, што, маўляў, «Яндекс Музыка» не валодае аўтарскімі правамі на яе з 2020 года. Іншыя сэрвісы сітуацыі пакуль не каментавалі.

Гэта не першая прыкмета актыўнага змагання расійскіх уладаў з «уплывамі ЛГБТ», прытым часта ў нечаканых месцах. 

Так, нядаўна расійскі суд знайшоў «прапаганду» ЛГБТ у кліпе на песню Мікалая Баскава «Странник» з-за таго, што яе лірычны герой з дапамогай поглядаў нібыта раўнуе мужчыну, а таксама ў кліпе на песню Сяргея Лазарава, дзе можна было разглядзець любоўныя адносіны паміж дзяўчатамі.

Таксама 22 снежня суд даў 15 дзён адміністрацыйнага арышту рэперу VACÍO (Мікалай Васільеў), які з'явіўся на «голай вечарынцы» блогеркі Насці Іўлеевай у клубе Mutabor. На мужчыну не было адзення, акрамя шкарпэткі на пенісе. Васільеву паставілі ў віну парушэнне грамадскага парадку і прапаганду «нетрадыцыйных сэксуальных адносін», хоць сам рэпер заяўляў, што ён гетэрасексуальны і яго «цікавяць толькі дзяўчаты».

Чытайце таксама:

Мы назіраем, як у Расіі з ЛГБТ робяць такі ж страх, які нацысты рабілі з яўрэяў. Што гэта азначае для беларусаў

«Надзець на шыю стужку ЛГБТ — для мяне гэта проста край». Лёгкаатлетка Мірончык-Іванова расказала пра свае каляровыя фобіі

Гамафобны трэш у Расіі: старонку гурта «Тату» прыкрылі, а папулярнаму мульціку паставілі маркіроўку «ад 18 гадоў»

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2