Газавая платформа ў Паўночным моры. Фота: Getty Image

Газавая платформа ў Паўночным моры. Фота: Getty Image

Найбуйнейшы вытворца газу ў Еўропе, Нарвегія стала галоўным пастаўшчыком Германіі адразу пасля сыходу «Газпрама». З тых часоў бакі заключылі яшчэ некалькі дамоўленасцяў, а

на гэтым тыдні нямецкая дзяржаўная энергетычная кампанія Sefe і нарвежская Equinor аб'явілі пра кантракт на 50 млрд еўра, які дазволіць забяспечыць каля траціны прамысловага попыту на газ у Германіі. У выніку доля Нарвегіі дасягне 60%, адзначае Reuters.

Праўда, такая моцная залежнасць ад аднаго пастаўшчыка нясе ў сабе рызыкі, хай і не такія, што былі звязаныя з Расіяй і дзеяннямі «Газпрама». Агульныя палітычныя погляды Германіі і Нарвегіі зніжаюць верагоднасць перабояў, але не гарантуюць ад узнікнення тэхнічных праблем, улічваючы маштабную сетку трубаправодаў, якія злучаюць Нарвегію з кантынентам, лічыць Хенінг Глайштэйн, аналітык Eurasia Group. Зрэшты, разгалінаванасць сеткі дадае надзейнасці, агаворваецца ён: пры неабходнасці газ можна пусціць па іншай галінцы.

Дадатковымі крыніцамі імпарту сталі пастаўкі звадкаванага прыроднага газу. Германія, у прыватнасці, падпісала доўгатэрміновыя дамовы з амерыканскімі Conoco Phillips і Venture Global. Акрамя таго, яна скараціла спажыванне, хоць яе прамысловасць усё яшчэ моцна залежыць ад паставак электрычнасці з газавых станцый і газу як сыравіны.

У выніку сярэднямесячны імпарт газу ў Германіі скараціўся сёлета больш чым на 25% у параўнанні з мінулым. А ў далейшым у рамках зялёнага пераходу немцы плануюць яшчэ больш паменшыць яго спажыванне. Здзелка паміж Sefe і Equinor прадугледжвае замену газу пастаўкамі вадароду з 2029 года.

Тым часам цана газу ў Еўропе (ф'ючэрс Dutch TTF) цяпер складае каля 34 еўра/МВт·г. Гэта ў 10 разоў ніжэй, чым у жніўні 2022 года, калі яна перавысіла 340 еўра (або каля 3600 еўра за 1000 кубаметраў). Дзмітрый Мядзведзеў тады абяцаў Еўропе газ па 5000 еўра за 1000 кубоў, але адразу пасля яго заявы цана скіравалася ўніз.

Гэтай восенню ЕС значна раней графіка запоўніў газасховішчы да краёў. З пачаткам ацяпляльнага сезона запасы скараціліся, але не вельмі; цяпер у іх 87,6% газу.

Чытайце таксама:

Вайна ва Украіне прынесла вялізныя прыбыткі нафтагазаваму сектару ЗША

Як Расія вярнула нафтавыя даходы і што гэта азначае для нас усіх

Вайна ва Украіне будзе бясконцай? Вось што мяркуе эксперт

Клас
45
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1