Раман Галоўчанка. Фота: БелТА
У параўнанні з мінулым годам Мінэканомікі адзначае некаторыя станоўчыя тэндэнцыі ў буйных раёнах краіны. Напрыклад, ва ўсіх з іх, акрамя Полацкага раёна, вырасла прамысловая вытворчасць. Прычым, у трох — вышэй, чым у сярэднім па краіне. Такая ж сітуацыя ў сельскай гаспадарцы: усюды рост вытворчасці, а ў трох раёнах ён апярэджвае паказчык па краіне.
«Але да працы гэтых рэгіёнаў захоўваецца і шэраг прэтэнзій. Па выніках дзесяці месяцаў няма ніводнага рэгіёна, які выканаў бы ўсе мэтавыя паказчыкі», — заявіў Галоўчанка.
Асноўную частку прадугледжаных Праграмай развіцця рэгіёнаў паказчыкаў выканалі толькі Пінск, Лідскі і Салігорскі раёны. Усе астатнія — палову ці менш.
Горш за ўсё справа ідзе з інвестыцыямі. Па інвестыцыях у асноўны капітал планы выканалі толькі тры раёны, а ў многіх раёнах за год не заключылі ніводнай інвестыцыйнай дамовы.
Таксама Галоўчанка адзначыў, што ў многіх райцэнтрах не выконваюцца планы па будаўніцтве жылля, хоць яны, маўляў, забяспечаныя неабходным фінансаваннем.
Чытайце таксама:
Лукашэнка заявіў аб праблемах са збытам БНБК
Лукашэнка зноў раскрытыкаваў урад. За што на гэты раз?
Галоўчанка наведаў маскоўскую ВДНГ і сказаў, чаго там не хапае