«Сусветна вядомая беларуская пісьменніца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч ужо была вымушаная адправіцца ў выгнанне. Цяпер рэжым пагражае адабраць у яе мінскую кватэру ў якасці чарговага акту помсты. Тую самую кватэру, дзе еўрапейскія дыпламаты сабраліся, каб абараніць яе ў 2020 годзе», — напісала яна ў X. 

Святлана Алексіевіч пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ўвайшла ў прэзідыум Каардынацыйнай рады і зазнала ціск уладаў. Каб абараніць Алексіевіч ад ператрусу і затрымання, да яе ў кватэру прыехалі дыпламаты розных краін. У верасні 2020 года яна была выехала з Беларусі. Спачатку яна казала, што паехала ў Берлін на запрашэнне Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD). Але пасля каментавала, што вернецца дадому толькі пасля змены ўлады ў Беларусі.

Раней прапагандыст Рыгор Азаронак у размове з Пятром Пятроўскім прапанаваў забраць кватэру ў нобелеўскай лаўрэаткі.

«Вось ёсць у нас нобелеўка… Яна таксама сябра гэтай злачыннай арганізацыі. Чаму ў ейнай кватэры (а ўсе ведаюць, дзе ў яе кватэра)… — казаў Азаронак. Пятроўскі прапанаваў аддаць кватэру шматдзетным. «Вось! — пагадзіўся Азаронак. — На вайскова-патрыятычныя клубы, сілавікам трэба аддаць. Чаго мы саромеемся, я не разумею?»

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
28