Фота: unsplash.com

Фота: unsplash.com

Чаму мы пераядаем

«Навагоднія святы як лакмусавая паперка — паказваюць усе нявырашаныя псіхалагічныя моманты, — кажа Вольга, урач-гастраэнтэролаг, дыетолаг з пяцігадовым стажам. — Бо пераяданне, часцей за ўсё, — праблема псіхалагічная, а не фізіялагічная».

Спецыяліст працягвае:

«Падчас застолля ў нас часта спрацоўваюць трыгеры: мы ядзім за кампанію, ад нуды ці проста таму, што не можам адмовіць настойлівай гаспадыні. Гэта ўсё пытанні асабістых межаў, з якімі трэба працаваць. Так што, збіраючыся ў госці ці ў рэстаран, загадзя прадумайце, як можна ветліва адмовіцца ад лішніх страў».

Фота: unsplash.com

Фота: unsplash.com

Парадаксальна, але прычынай, чаму мы больш ядзім на святы, можа стаць дыета. Гэтая праблема асабліва характэрна для жанчын.

«Многія дамы садзяцца на строгую дыету, каб лепш глядзецца ў вячэрнім уборы. У выніку ў дзень Х у іх адбываецца зрыў — яны спрабуюць кампенсаваць доўгую нястачу смачнага і, седзячы ў той самай сукенцы, ядуць усё запар. Такія паводзіны шкодныя не толькі для фігуры — яны могуць прывесці да сур'ёзных захворванняў ЖКТ», — адзначае доктарка.

Як не адмаўляцца ад смачнага і застацца ў форме

Вольга падзялілася лайфхакамі, якія дапамогуць захаваць прыгожую фігуру і пры гэтым не прымусяць адмаўляцца ад звыклага навагодняга меню.

Атрымлівайце асалоду ад ежы. У святы мы можам пабалаваць сябе стравамі, якія не ядзім у звычайным жыцці. Падыходзячы да стала, падумайце, чым хаціце парадаваць смакавыя рэцэптары і абірайце менавіта гэтыя стравы. Хлеб і бульбу вы можаце паесці ў іншыя дні.

Невялікія порцыі. Калі ў вас ёсць магчымасць замяніць вялікую талерку на дэсертную — зрабіце гэта. Ежы на яе змяшчаецца значна менш, але візуальна такі посуд выглядае запоўненым — гэты прыём падманвае мозг і дапамагае ў выніку з'есці менш.

Не забывайце пра абед. У святочнай мітусні лёгка забыцца пра звыклы графік прыёму ежы. Пастарайцеся паклапаціцца пра сябе і не хадзіце галоднымі да вячэры. А калі вы ўсё-ткі прапусцілі абед, выпіце шклянку негазаванай вады перад тым, як садзіцца за стол — так вы адчуеце сытасць і не заб'яце пусты страўнік непадыходзячымі прадуктамі.

Жуйце. Часта, сабраўшыся ў кампанію, людзі ядуць хутчэй звычайнага, каб не ўпусціць чагосьці смачнага. Паспрабуйце не злівацца з агульнай хуткасцю паядання, а павольна смакуйце кожны кавалачак абранай стравы. Пачуццё насычэння прыходзіць праз 15-20 хвілін пасля пачатку трапезы — старанна пражоўваючы ежу, вы даяце мозгу магчымасць ацаніць, колькі свабоднага места засталося ў жываце.

Фота: unsplash.com

Фота: unsplash.com

Рабіце паўзы. Навагодні стол поўны бялковых прадуктаў, а яны пры змешванні выклікаюць пачуццё цяжару. Таму паміж курыцай, ікрой, сырамі, крэветкамі і іншымі бялковымі стравамі варта рабіць паўзу.

Часовыя інтэрвалы трэба браць і пры пачуцці сытасці — замест таго, каб запіхваць у сябе чарговы бутэрброд, адцягніцеся ад стала і пагутарыце з гасцямі.

Весяліцеся! Прыдумайце актыўныя конкурсы ці старайцеся больш танчыць. Фізічная актыўнасць зрушыць фокус увагі з ежы і ўраўнаважыць каларыйны баланс.

Памятайце пра гармонію паміж сытасцю і клопатам пра сваё здароўе — і навагоднія святы пройдуць цудоўна.

Чытайце таксама:

Ніколі не дарыце гэта на Новы год! Найгоршыя падарункі на думку беларусаў

Што прапануюць сталічныя рэстараны на Новы год і колькі гэта каштуе

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?