Ілюстрацыйная выява. Фота: pixabay

Ілюстрацыйная выява. Фота: pixabay

Гэтае рашэнне Google узнікла на фоне частага крымінальнага пераследу людзей з боку паліцыі ЗША за тое, што яны робяць нелегальныя аборты ў тых штатах, дзе гэта забаронена законам.

Некаторыя журналісцкія расследаванні паказваюць, што амерыканскія паліцыянты рэгулярна звяртаюцца ў Google з ордарамі на выдачу гісторыі перамяшчэнняў такіх карыстальнікаў і выкарыстоўваюць гэтыя даныя ў якасці доказаў для завядзення крымінальных спраў, піша Business Insider.

«У сувязі з гэтым 42 кангрэсмены напісалі ліст кіраўніцтву Google з заклікам увогуле спыніць збор і захоўванне інфармацыі аб месцазнаходжанні карыстальнікаў.

У выніку кампанія вырашыла адмовіцца ад захоўвання падобнай інфармацыі на сваіх воблачных серверах, перанакіраваўшы яе на лакальныя сховішчы тэлефонаў карыстальнікаў. Гэта дазволіць Google легальна адмаўляць паліцыі ў перадачы метаданых, бо ў самой кампаніі не будзе да іх доступу», — перадае Business Insider.

Як паведамілі выданню прадстаўнікі Google, «новая палітыка захоўвання даных будзе спрыяць больш глабальным намаганням кампаніі абараніць канфідэнцыйнасць карыстальнікаў».

Чакаецца, што ўжо з наступнага года актыўныя карыстальнікі сэрвісу Google Maps на прыладах Android і iOS будуць паступова атрымліваць афіцыйныя апавяшчэнні аб новым спосабе захоўвання іх метаданых.

А пакуль гэтага яшчэ не адбылося, вось падрабязная інструкцыя ад «Нашай Нівы», як у вашым акаўнце Google пачысціць гісторыю перамяшчэнняў (і не толькі).

Яшчэ па тэме Google:

Google адбіла самую магутную DDoS-атаку ў гісторыі

Як пачысціць ваш акаўнт у Google Play — пакрокавы гайд

У Google Maps можна схаваць часткі вашага дома, якія вы не хочаце, каб бачылі чужыя — вось як гэта зрабіць

Новая функцыя Google дазволіць лягчэй правяраць аўтэнтычнасць і крыніцы выяў у інтэрнэце

Расказваем, чаму з Google Docs варта быць асцярожнымі — калі вы іх адкрыеце, яны могуць вас выдаць

Клас
26
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0