Маёнтак «Падароск». Фота: facebook.com/majontak.padarosk

Маёнтак «Падароск». Фота: facebook.com/majontak.padarosk

Пра апісанне маёмасці ў маёнтку «Нашай Ніве» паведаміў былы дырэктар турыстычнага прадпрыемства «Падароск» Андрэй Колас, які цяпер у эміграцыі. Ён расказаў, што маёнтак 14 снежня наведалі супрацоўнікі некалькі дзяржаўных службаў.

«Яны апісалі стан, у якім цяпер знаходзіцца маёнтак», — адзначыў Андрэй Колас.

Далей маёнтак будзе перададзены на баланс аддзела культуры Ваўкавыскага райвыканкама, дзе ён знаходзіўся да 2013 года.

Ваўкавыскі суд пастанавіў скасаваць дамову набыцця Паўлам Падкарытавым маёнтка нібыта «з-за невыканання ўмовы па ўводзе аб’ектаў у гаспадарчы абарот». Рашэнне аб скасаванні дамовы суд прыняў на пазоў аддзела культуры Ваўкавыскага райвыканкама.

Падкарытаў называў рашэнне незаконным. Паводле бізнэсоўца, патрабаваных законам акалічнасцяў, дастатковых для скасавання дамовы, не было. А справу мусіў бы разглядаць Эканамічны суд Гродзенскай вобласці, а не раённы суд.

Праблемы ў турыстычнага прадпрыемства «Падароск» з'явіліся летась, калі затрымалі кіраўніка Юрыя Меляшкевіча.

Пад крымінальны пераслед трапілі таксама фінансавы дырэктар Зміцер Карабач і бухгалтарка Вольга Балтрукевіч. Ім выставілі абвінавачанне ў нясплаце падаткаў і страхавых унёскаў з заробкаў работнікаў амаль на 400 000 рублёў. Юрый Меляшкевіч правёў пад вартай паўгода і ў красавіку 2023 года быў вызвалены пад паруку.

Крыніца, знаёмая з сітуацыяй, адзначала тады, што справа супраць кіраўніцтва прадпрыемства палітычна матываваная.

Паводле яе, да падзей 2020-га «Маёнтак Падароск» працаваў добра, адносіны з уладамі былі нармальныя, прэтэнзій, у тым ліку эканамічных, не ўзнікала. З 2020-га стала зразумела, што калі-небудзь лёс рэпрэсій напаткае і «Маёнтак Падароск».

Сядзіба ў Падароску, што ў Ваўкавыскім раёне, у даўнейшыя часы належала роду Чачотаў і Бохвіцаў.

Занядбаны фальварак у 2013 годзе выкупіў за 118 тысяч даляраў расійскі інвестар з беларускімі каранямі Павел Падкарытаў.

Пакуль не пачаліся праблемы, у аднаўленне гісторыка-культурнай каштоўнасці было ўкладзена больш за 1 мільён даляраў. Быў упарадкаваны парк, будынкі, зроблена брама, дарога. Уведзеная сістэма каналізацыі і фільтрацыі.

Планавалася, што ў сядзібе будзе створаны музей беларускай шляхты. Там была разгорнутая часовая экспазіцыя. Было адкрыта 14 пакояў. Праходзіла шмат экскурсій.

Глядзіце таксама:

Легенды Падароска: што адбываецца ў маёнтку, які выкупіў бізнэсовец пад Музей беларускай шляхты ШМАТ ФОТА

Расійскі бізнэсоўца скупляе беларускія сядзібы

«Апавядаць пра Беларусь — частка нашага сэрвісу». Сёстры-беларускі жывуць у Бразіліі і робяць тату з нацыянальным арнаментам

Сядзібу Абуховічаў у Нясвіжскім раёне зачысцілі ад гістарычных будынкаў

«Тут няма людскіх крам». Як жывецца на паўвостраве ля Свіслачы ў цэнтры Мінска

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
20

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?