Здымак ілюстрацыйны. Фота: Getty Image

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Getty Image

«З серады да чацвярга, 13-14 снежня, расійскія войскі працягвалі абстрэлы з беспілотнікаў украінскай партовай інфраструктуры ў раёне мяжы паміж Украінай і Румыніяй. Радарная сістэма назірання румынскай арміі зафіксавала магчымае несанкцыянаванае пранікненне ў нацыянальную паветраную прастору, прычым сігнал быў выяўлены на нізкай вышыні на шляху да раёна вёскі Грынду ў павеце Тулча», — гаворыцца ў паведамленні.

У ведамстве адзначылі, што ноччу 14 снежня прадстаўнікі Міністэрства абароны Румыніі адправіліся да месца інцыдэнту і раніцай паведамілі, што дрон пакінуў варонку глыбінёй 1,5 метра каля вёскі Грынду, размешчанай прыкладна за 8 кіламетраў ад украінскага порта Рані.

«Міністэрства нацыянальнай абароны Румыніі рашуча асуджае атакі, учыненыя Расійскай Федэрацыяй на асобныя аб'екты і элементы грамадзянскай інфраструктуры ва ўкраінскіх партах на Дунаі. Гэтыя напады з'яўляюцца неапраўданымі і супярэчаць нормам міжнароднага гуманітарнага права», — адзначылі ў ведамстве.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі абломкі расійскіх дронаў, запушчаных па Украіне, падаюць на тэрыторыю Румыніі. Так, у ноч на 4 верасня Расія атакавала партовую інфраструктуру ў Ізмаільскім раёне Адэскай вобласці. Украіна заявіла, што расійскія дроны ўпалі на тэрыторыі Румыніі. Румыны адмаўлялі гэта некалькі дзён, але 6 верасня міністр абароны краіны прызнаў, што на яе тэрыторыі знайшлі абломкі расійскага дрона.

Чытайце таксама:

Уначы Расія нанесла ракетны ўдар па Кіеве. 53 пацярпелыя

Супрацьпаветраная абарона пад Мазыром у кастрычніку спрабавала збіць расійскі беспілотнік

Такой колькасці «Шахедаў» яшчэ не было: у Паветраных сілах Украіны пракаментавалі начную атаку дронаў

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7