На сайце сабраная біяграфія Максіма, апошняя інфармацыя пра палітвязня, а таксама пералічаныя дзеянні, якімі можна падтрымаць Знака.

Максім Знак быў юрыстам штаба прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Яго затрымалі 9 верасня 2020 года ў штабе каманды Бабарыкі і і праз год разам з Марыяй Калеснікавай абвінавацілі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фармавання — суддзя Сяргей Епіхаў асудзіў Максіма да 10 гадоў калоніі.

З лютага 2023 года Максім цалкам пазбаўлены сувязі са знешнім светам: улады не дапускаюць да яго адвакатаў, пазбавілі яго тэлефонных званкоў, спатканняў і ліставання нават з сямейнікамі.

Усе аргументы аб неабходнасці забяспечваць правы Знака ўладамі праігнараваныя, а скаргі — адхіленыя. Усіх адвакатаў, якія баранілі Максіма, пазбавілі права працаваць.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3