«Сябры, хочам паведаміць вам, што ўсімі любімы праект «Вершы» прыйшоў да свайго лагічнага завяршэння. Было ўкладзена шмат сіл, энергіі, любові. Колькі ж усяго за гэты час адбылося: нерэальна вялікая колькасць музычных вечароў, цудоўныя і займальныя арт-сторы, сотні гадзін прагледжаных фільмаў, цікавыя лекцыі і па-сапраўднаму крутыя майстар-класы», — напісана ў апошнім пасце праекта.
Адносна прычын закрыцця нічога не паведамляецца, але нават развітальную вечарыну збіраюцца правесці ўжо ў іншым месцы, якое пакуль невядомае.
Праект «Вершы» адкрыўся на Кастрычніцкай, 19 вясной 2021 года.
Чытайце таксама:
Стала вядома афіцыйная версія, чаму закрыўся бар «Тяні-толкай» у Мінску
У цэнтры Мінска закрыўся пяцізоркавы гатэль
У Мінску зачынілася легендарная крама. Яна працавала каля паўстагоддзя і там унутры быў басейн