Таксама апублікавана фота, як сцвярджаецца, цела забітага.

Спецаперацыя СБУ рыхтавалася доўгі час і была паспяхова рэалізавана службай, піша Инсайдер UA. На кадрах відаць, як цела Ківы ляжыць на снезе, а каля яго — плямы крыві.

Асобна на відэа відаць назіральны пункт, адкуль сачылі за Ківам. «Менавіта недалёка ад гэтага месца Ківа часта здымаў свае шматлікія антыўкраінскія відэа», — дадае Инсайдер UA.

Паводле крыніц выдання, Ківа быў адной з прыярытэтных мэтаў, яго «вялі» даўно, вывучалі да дэталяў маршруты перамяшчэння, распарадак дня і звычкі. Нягледзячы на сур'ёзную ахову, СБУ ліквідавала яго пад Масквой.

«Гэта сігнал усім здраднікам і ваенным злачынцам, якія перайшлі на бок ворага. Памятайце, Расія вас не абароніць. Як адзначаў раней кіраўнік СБУ Васіль Малюк, смерць — гэта адзіная перспектыва, якая чакае ворагаў Украіны», — дадае крыніца.

Цела былога ўкраінскага дэпутата знайшлі 6 снежня на тэрыторыі паркавай зоны гатэля «Величъ Country Club» у падмаскоўнай вёсцы Супанева. 

Чытайце таксама:

«Такі лёс напаткае іншых здраднікаў Украіны». Што вядома пра забойства ўкраінскага прарасійскага палітыка Ківы

У Луганску падарвалі машыну з мясцовым «дэпутатам»

СБУ ліквідавала харкаўскага калабаранта, які ўцёк у Расію — медыя

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?