Кухня ў кватэры, якую здаюць у арэнду за $2500. Фота тут і далей: realt.by 

Кухня ў кватэры, якую здаюць у арэнду за $2500. Фота тут і далей: realt.by 

З відам на Сляпянку

Самая дарагая кватэра з тых, што здаюць у доўгатэрміновую арэнду ў Мінску, — трохпакаёўка па адрасе вул. Філімонава, 20. За месяц пражывання ў апартаментах агульнай плошчай 135 м² давядзецца плаціць 3 140 даляраў штомесяц. З вокнаў адкрываецца від на Сляпянку.

Дом 2015 года пабудовы. Кватэра цалкам мэбляваная, ёсць тэхніка. Апроч звыклых пральнай і пасудамыйнай машын, тут есць машына для сушкі адзення. На сценах у кожным памяшканні вісяць карціны.

У кватэры два санвузлы з жырандолямі. У адным з іх апроч душавой кабіны ёсць ванна. Не абышлося без карціны на сцяне.

Ля Траецкага

Роўна ў тры тысячы даляраў у месяц ацэнена чатырохпакаёвая кватэра ў «Доме Чыжа». Агульная плошча — 124,5 м².

У кватэры велізарная кухня-гасцёўня на 44 «квадраты» з выхадам на балкон. А вось спальныя і дзіцячы пакоі не такія вялікія — па 12 метраў. 

За 3 тысячы даляраў у месяц арандатар атрымлівае не толькі кватэру, але і месца для аўто ў падземным паркінгу. 

У кватэры два санвузлы, у кожным ёсць ванная. Уваход у адзін з іх ідзе са спальні. 

Мяркуючы па апісанні, дзе пазначана, што кватэра будзе вольнай з верасня 2022 года, знайсці ахвотных здымаць у Мінску кватэру за тры тысячы даляраў у месяц не проста. Апошні раз аб'яву абнаўлялі 6 снежня. 

Два ўзроўні ў самым цэнтры

Яшчэ адна кватэра, за месяц пражывання ў якой давядзецца плаціць па тры тысячы даляраў, знаходзіцца ў самым цэнтры сталіцы па адрасе Камсамольская, 27.

Кватэра двухузроўневая, агульная плошча — 180 «квадратаў». На першым паверсе знаходзяцца гасцёўня з камінам, сталовая з вялікім абедзенным сталом, кабінет, кухня, гардэробная і ванны пакой.

На другім паверсе — бібліятэка-кабінет, спальня з ванным пакоем і саунай. Ёсць парковачнае месца ў гаражы і ў двары дома.

8 пакояў

Наступнымі па дарагавізне ідуць кватэры, якія можна арандаваць за 2,5 тысячы даляраў у месяц. Такіх кватэр у Мінску здаецца каля 10.

Самая вялікая з іх — велізарная васьміпакаёвая кватэра па адрасе Грыбаедава, 4. Толькі жылая плошча складае 205 м², агульная — 350. 

Гаспадары называюць сваё жытло і рамонт у ім эксклюзіўнымі.

«Пры аздабленні выкарыстоўваліся імпартныя і высакаякасныя матэрыялы», — гаворыцца ў апісанні.

Дызайн у кватэры сапраўды на аматара. У велізарнай спальні стаіць ложак з балдахінам.

Дзіцячы пакой разлічаны на дзвюх дзяўчынак.

Кватэра налічвае чатыры санвузлы, таксама маюцца ўласныя сауна і джакузі. Есць асобны пакой з адзіным мультыфункцыянальным трэнажорам і масажным ложкам.

Разам з кватэрай арандатар атрымае два машынамесцы ў падземным паркінгу і адно парковачнае месца адразу каля пад'езда.

Выдатны від на горад

А вось самая маленькая кватэра за $2500 у месяц мае агульную плошчу 105 м². Гэтая трохпакаёўка знаходзіцца на 24-м паверсе «Паруса». 

«З вокнаў адкрываецца выдатны від на горад. Уезд на тэрыторыю дома праз шлагбаум, кругласутачнае відэаназіранне, ахова 24/7. На прыдамавой тэрыторыі абсталявана сучасная дзіцячая пляцоўка. Рамонт у кватэры выкананы па дызайн-праекце», — гаворыцца ў апісанні.

Апроч вышэйзгаданых кватэр, у Мінску ёсць яшчэ каля 10 прапаноў, арэнда якіх каштуе каля 2000 даляраў у месяц.

Чытайце таксама:

У Варшаве здаюць кватэру плошчай усяго 9 м². Вось як гэта выглядае

Ад 1000 даляраў за «квадрат». Колькі каштуюць кватэры ў новых ЖК Мінска

Клас
1
Панылы сорам
23
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5